Блэкберн
Горад
| ||||||||||||||||||
Блэ́кберн (англ.: Blackburn) — горад у Вялікабрытаніі, у графстве Ланкашыр на паўночным захадзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр унітарнай адзінкі Блэкберн-уіт-Даруэн. Насельніцтва 106 тыс. чал. (2002). Размешчаны ў даліне р. Колдэр, на канале Ліверпул — Лідс, за 32 км на паўночны захад ад Манчэстэра. Чыгуначны вузел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у 9-10 стст. Старадаўні тэкстыльны цэнтр, з 13 ст. развівалася воўнапрадзенне, з 17 ст. — бавоўнаткацтва. У 1764 годзе ў Блэкберне была пабудавана вынайдзеная Дж. Харгрыўсам прадзільная машына (названа «Джэні» ў гонар яго дачкі). Хутка развіваўся пасля пабудовы ў 1816 канала Ліверпул — Лідс; асабліва вылучаліся тэкстыльная прамысловасць і вуглездабыча, якая была спынена ў 1918 годзе[1].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Развіта піваварства; завод «Туэйтс» (заснаваны ў 1807) — адзін з найбуйнейшых вытворцаў элю ў Вялікабрытаніі. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытворчасць кампакт-дыскаў, тэле- і радыёдэталяў і інш.), хімічнай (фарбы, гума, пластыкі), папяровай прамысловасці. Традыцыйныя вытворчасці (баваўняных тканін, дываноў, гарбарных вырабаў) перажываюць заняпад. У сферы паслуг, у якой занята больш за 60 % эканамічна актыўнага насельніцтва, вылучаецца гандаль. Крыты рынак Блэкберна — адзін з найбуйнейшых у краіне[1].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Каледж Блэкберна (заснаваны ў 1837 як Тэалагічная семінарыя; з 1859 каледж)[1].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Музей і мастацкая галерэя (1862), Музей тэкстылю Льюіса (1938; тэкстыльнае абсталяванне пачатку прамысловай рэвалюцыі) і інш. Тэатр «Туэйтс», канцэртная зала[1].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Сярод архітэктурных помнікаў віктарыянскай эпохі — будынкі Ратушы, фондавай біржы і інш. Кафедральны сабор (1820)[1].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Горад славіцца сваім футбольным клубам «Блэкберн Роверс», заснаваным у 1875 годзе і праводзячым хатнія матчы на стадыёне «Івуд Парк». Клуб тройчы станавіўся чэмпіёнам Англіі, шэсць разоў выйграваў Кубак краіны і адзін раз Кубак Футбольнай лігі. Таксама «Роверс» у розныя гады траплялі ў Кубак УЕФА.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д Блэкберн / В. М. Сокольский // «Банкетная кампания» 1904 — Большой Иргиз. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — С. 615. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-331-1.
- ↑ Miasta Partnerskie(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2014. Праверана 1 May 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Блэкберн на Вікісховішчы |
- Блэ́кберн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Блэкберн, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Блэкберн / В. М. Сокольский // «Банкетная кампания» 1904 — Большой Иргиз. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — С. 615. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-331-1.