Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Славутасць | |
Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча | |
---|---|
53°08′17″ пн. ш. 29°13′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Архітэктар | Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка, Барыс Сямёнавіч Папоў, Міхаіл Міхеевіч Пірагоў і Андрэй Андрэевіч Оль[d] |
Дата пабудовы | 1978 год |
Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, размешчаны у цэнтры горада, па адрасе вуліца Сацыялістычная, 10.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі[1], У. Шчарбіны[2], у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі архітэктары Б. Папоў і М. Пірагоў, мастакі В. Ананьеў і М. Макашвілі. Пабудаваны на аснове конкурснага праекту, які прадугледжваў рэканструкцыю Дома культуры, узведзенага ў 1927—1930 гадах па праекце архітэктара А. Оля[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вялікай паверхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынку размешчаныя вестыбюль, фае, глядзельная зала з балконам (на 700 месцаў) і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунутыя на паўпаверхі адзін адносна аднаго і злучаныя адкрытымі лесвіцамі. У аздобе фасадаў выкарыстаныя вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, мастацкае шкло[1].
Каля ўваходу ў будынак тэатра пастаўлены бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы ў белым мармуры.
Зноскі
- ↑ а б в А. А. Воінаў. Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. А. Воінаў. Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- З’явіліся ў 1978 годзе
- 1978 год у Бабруйску
- Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Вуліца Карла Лібкнехта (Бабруйск)
- Сацыялістычная вуліца (Бабруйск)
- Будынкі і збудаванні Бабруйска
- З’явіліся ў 1930 годзе
- Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі
- Будынкі і збудаванні Барыса Папова
- Будынкі і збудаванні Міхаіла Пірагова