Міхаіл Міхеевіч Пірагоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Міхеевіч Пірагоў
Дата нараджэння: 25 студзеня 1933(1933-01-25) (86 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Міхаіл Міхеевіч Пірагоў (25 студзеня 1933, г. Арцёмаўск, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. У 19571975 працаваў у Новасібірску ў «Аблпраекце» і «Новасібпраекце». У 1975 годзе запрошаны ў Мінску, працаваў у «Белдзяржпраекце» (архітэктар, ст. архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар майстэрні, галоўны архітэктар праектаў)[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 г., Саюза архітэктараў БССР з 1975 г[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: у Новасібірску — манумент Славы[ru] (1967; у сааўтарстве з мастаком А. Чарнаброўцавым(руск.) бел. і архітэктарам Б. Захаравым), Палац культуры і творчасці імя В. П. Чкалава[ru] (1970), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай «Об» (1973, у сааўтарстве з А. Валовікам(руск.) бел.), Дом Саветаў Кіраўскага раёна (19721973; у сааўтарстве з А. Хахловым), Комплекс абласной Адміністрацыі (былы абкам КПСС, 1975—1980; у сааўтарстве)[2]; у Бабруйску — тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979); у Мінску — комплекс яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы (1979; у сааўтарстве з А. Зензіным, С. Федчанкам), станцыі Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» і «Плошча Я. Коласа» (1984; у сааўтарстве з А. Зензіным; прэмія Савета Міністраў СССР 1987), прафілакторый «Лясное» на 100 месцаў у Валожынскім раёне (1986, у сааўтарстве; Архітэктурная прэмія прафсаюзаў БССР 1989), Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (кіраўнік аўт. калектыву; 2000; Дзяржаўная прэмія Беларусі 2004), комплекс пасольства Украіны (2003; у сааўтарстве з Л. Зданевічам)[2][1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1984); дыпломам I ступені Саюза Архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на найлепшы праект года (1984); медалём «За працоўныя заслугі» (2002); Ветэран працы[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пірагоў Міхаіл Міхеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Архитектор Михаил Михеевич Пирогов

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пірагоў Міхаіл Міхеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.