Буранаўскія бабулі
Буранаўскія бабулі | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-музыка і народная песня[d] |
Краіны | |
Адкуль | Удмурція |
Мовы песень | удмурцкая мова, руская і англійская |
Склад |
Граня Іванаўна Байсарава, Аляўціна Генадзеўна Бегішава, Зоя Сяргееўна Дародава, Елізавета Піліпаўна Зарбатава, Галіна Мікалаеўна Конева, Наталля Якаўлеўна Пугачова, Валянціна Сямёнаўна Пятчанка, Вольга Мікалаеўна Туктарава (мастацкі кіраўнік), Кацярына Сямёнаўна Шкляева |
buranovskiebabushki.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Буранаўскія бабулі» (удм.: Брангуртысь песянайёс) — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2012», па выніках якога заняў другое месца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб’ектам увагі прэсы і тэлебачання.
Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.
Прадзюсар групы — дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад калектыву станам на 2012 г.[1][2]:
- Граня Іванаўна Байсарава (62 г.)
- Аляўціна Генадзеўна Бегішава (56 г.)
- Зоя Сяргееўна Дародава (71 г.)
- Галіна Мікалаеўна Конева (73 г.)
- Наталля Якаўлеўна Пугачова (Баба Наташа; 76 г.)
- Валянціна Сямёнаўна Пятчанка (74 г.)
- Кацярына Сямёнаўна Шкляева (74 г.)
- Елізавета Філіпаўна Зарбатава (Баба Ліза; 86 г., з-за свайго ўзросту не ездзіць на гастролі, выступае з калектывам толькі ўдома)
Мастацкі кіраўнік і ўдзельнік ансамбля — Вольга Мікалаеўна Туктарова (43 г.)
Зноскі
- ↑ «Бурановские Бабушки»: кто есть кто? (руск.) (html). esckaz.com. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Сергей Мельников. В роке только бабушки (руск.) (html). «Огонёк» (8 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Буранаўскія бабулі на Вікісховішчы |