Перайсці да зместу

Бяляк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяляк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Albatrellus ovinus Schaeff. ex Fr.) Kotl. & Pouzar, 1957

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  139090
EOL  190125
MB  292351

Бяля́к, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства скутыгеравых.

Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, з хвалістым краем; белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Трубачкі кароткія, з дробнымі порамі белага або лімонна-жоўтага колеру, прырослыя да мякаці. Мякаць белая, шчыльная, сырападобная, пры высыханні жаўцее. Ножка цыліндрычная, да асновы звужаная, белая, гладкая, даўжынёй 3—4 см і 1—2 см у дыяметры. Споры гладкія, бясколерныя, амаль круглыя.

Распаўсюджаны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў Аўстраліі. Пашыраны на тэрыторыі Беларусі ў старых хвойных лясах, расце часта вялікімі групамі ў жніўні — верасні.

У маладым узросце ядомы грыб, спажываецца свежы, сушаны.