Перайсці да зместу

Валяр’ян Афанасьевіч Снытко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валяр’ян Афанасьевіч Снытко
Валериан Афанасьевич Снытко
Дата нараджэння 18 студзеня 1939(1939-01-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2021(2021-12-02)[2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская Федэрацыя
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера фізічная геаграфія, ландшафтазнаўства, геахімія ландшафта
Месца працы Інстытут геаграфіі імя В.Б. Сачавы Сібірскага аддзялення РАН, Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І. Вавілава РАН, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт РАН
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Марыя Альфрэдаўна Глазоўская, Віктар Барысавіч Сачава
Вядомыя вучні Барыс Іванавіч Кочураў
Вядомы як заснавальнік і кіраўнік сібірскай ландшафтна-геахімічнай навуковай школы
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (18 студзеня 1939, Бялынічы, Магілёўская вобласць — 2 снежня 2021, Масква) — географ-ландшафтазнаўца, доктар геаграфічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства.

Нарадзіўся 18 студзеня 1939 года ў Бялынічах. Бацька працаваў старшынём сельскага спажывецкага таварыства, а маці — Вера Арахоўская — тэлефаністкай у аддзяленні сувязі. У 1956 скончыў Бялыніцкую рускую сярэднюю школу (Бялыніцкая сярэдняя школа № 2) з залатым медалём і паступіў на геаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

Падчас вучобы спецыялізаваўся на кафедры фізічнай геаграфіі СССР. Загадчык кафедры — Марыя Альфрэдаўна Глазоўская — была кіраўніком ягонай курсавой (1958, прысвечана вывучэнню тэрыторый, якія прылягаюць да азёр Балхаш і Алаколь) і дыпломнай работ (1961). Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1961 накіраваўся на працу ў Іркуцк ў новаўтвораны Інстытут геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу Сібірскага аддзялення АН СССР, дзе навучаўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам М. А. Глазоўскай. Геаграфія даследаванняў ахапляла Забайкалле, басейн Байкала, поўдзень Сярэдняй Сібіры, Заходнюю Сібір.

У 1966 абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата геаграфічных навук «Ландшафтна-геахімічныя асаблівасці паўднёвай цёмнахвойнай тайгі Ніжняга Прыангар’я». У тым жа годзе дырэктар Інстытута Віктар Барысавіч Сачава даручыў маладому вучонаму стварыць лабараторыю геахіміі ландшафтаў. В. А. Снытко кіраваў створанай лабараторыяй (з 1970 — аб’яднана з лабараторыяй геаграфіі глебаў у лабараторыю геахіміі ландшафтаў і геаграфіі глебаў) да 1999 г. Адначасова з 1965 выкладаў на геаграфічным факультэце Іркуцкага дзяржаўнага ўнівверсітэта (прафесар с 1986 г.). З 1969 — намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі Сібірскага аддзялення АН СССР па навуковай працы. У 1984 абараніў доктарскую дыссертацыю «Праблемы дынамікі рэчыва ў геасістэмах паўднёвых рэгіёнаў Сібіры» (навуковыя кансультанты — акадэмік В. Б. Сачава, прафесар М. А. Глазоўская).

З канца 1999 па 2005 г. — дырэктар Інстытута геаграфіі імя В. Б. Сачавы Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. У 2000 г. выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 2005 — ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства.

З 2006 г. — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава Расійскай акадэміі навук[3], прафесар кафедры фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.[4]

Памёр 2 снежня 2021 г.[5]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у галіне геахіміі ландшафтаў і комплекснай фізічнай геаграфіі, заснавальнік і кіраўнік сібірскай ландшафтна-геахімічнай навуковай школы. Абгрунтаваў у рамках комплекснай фізічнай геаграфіі новы навуковы напрамак — дынаміка рэчыва ў геасістэмах. Навуковыя працы прысвечаны высвятленню заканамернасцяў паводзін рэчыва ў стэпавых і тайговых геасістэмах і вывучэнню яго найгалоўных фаз як актыўных удзельнікаў метабалізму ў геасістэмах. Праводзіў даследаванні па мадэляванні геасістэм, прапанаваў прасторава-часавыя мадэлі прыродных рэжымаў геасістэм на аснове ландшафтна-геахімічных паказчыкаў.

З 2007 ўдзельнічаў у Комплекснай экспедыцыі па вывучэнні гістарычных водных шляхоў, арганізаванай на базе Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава РАН. У складзе экспедыцыі ён удзельнічаў у палявых ландшафтных і гідролага-гідрахімічных даследаваннях Марыінскай, Вышневалоцкай, Ціхвінскай, Бярэзінскай і іншых водных сістэм, рэк Дняпра, Бярэзіны, Волхава і многіх іншых.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Снытко В. А. Геохимия южнотаежных фаций // Южная тайга Приангарья: Структура и природные режимы южнотаежного ландшафта: Сборник статей / Отв. ред. акад. В. Б. Сочава; АН СССР. Сиб. отд-ние. Институт географии Сибири и Дальнего Востока. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1969. — 267 с.
  • Снытко В. А. Геохимические аспекты исследования топогеосистем // Топологические аспекты учения о геосистемах: Сборник / Отв. ред. акад. В. Б. Сочава; АН СССР. Сиб. отд-ние. Институт географии Сибири и Дальнего Востока. — Новосибирск: Наука. Сиб. отд-ние, 1974. — 290 с.
  • Снытко В. А. и др. Изучение степных геосистем во времени / В. А. Снытко, Н. П. Дружинина, Г. Н. Мартьянова и др.; Отв. ред. акад. В. Б. Сочава. — Новосибирск: Наука. Сиб. отд-ние, 1976. — 240 с.
  • Снытко В. А. Геохимические исследования метаболизма в геосистемах / Отв. ред. акад. В. Б. Сочава. — Новосибирск: Наука. Сиб. отд-ние, 1978. — 152 с.
  • Снытко В. А. и др. Вещество в степных геосистемах. — Новосибирск, 1984.
  • Снытко В. А. и др. Эоловые фации восточного побережья Байкала / Вика С., Овчинников Г. И., Снытко В. А., Щипек Т.; Институт географии им. В. Б. Сочавы СО РАН. — Иркутск; Катовице, 2002. — 64 с.
  • Снытко В. А. и др. Исторические водные пути Севера России (XVII—XX вв.) и их роль в изменении экологической обстановки: Экспедиционные исследования: Состояние, итоги, перспективы / Низовцев В. А. и др.; Отв. ред.: К. Н. Дьяконов, О. А. Александровская; Ин-т истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова РАН, Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова, Географический фак., Российский фонд фундаментальных исследований. — М.: Парадиз, 2009. — 248, [48] с. — ISBN 978-5-98547-038-3.
  • Сочава Виктор Борисович (жизненный путь, научное творчество) / Ред.-сост.: В. В. Воробьев, В. А. Снытко и др. Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2001. 194 с.
  • Два медалі «За працоўную доблесць».
  • Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі
  • Заслужаны ветэран Сібірскага аддзялення АН СССР
  • Нацыянальная прэмія «Хрустальны компас» за ўдзел у Комплекснай экспедыцыі па вывучэнні гістарычных водных шляхоў Расіі (2016)

Зноскі

  • Снытко Валериан Афанасьевич // Большая Российская энциклопедия. Т. 30
  • Снытко Валериан Афанасьевич // Новая Российская энциклопедия. Т. 15(2)
  • Снытко Валериан Афанасьевич // Ученые Московского университета — действительные члены и члены-корреспонденты Российской академии наук (1755—2004). Биографический словарь. М., 2004.
  • Снытко Валериан Афанасьевич // Российская академия наук. Сибирское отделение: Персональный состав. 2007
  • Зуляр Ю. А. Организатор, исследователь и педагог (к 75-летию Валериана Афанасьевича Снытко) // Известия Иркутского государственного университета. Серия «Политология. Религиоведение». 2014. Т. 8. С. 161—164.
  • Юбилейные даты. К 75-летию Валериана Афанасьевича Снытко Архівавана 26 студзеня 2022. // География и природные ресурсы. 2014. № 1. С. 190—192.
  • Керимов И. А., Озерова Н. А., Гагаева З. Ш. К 80-летию Валериана Афанасьевича Снытко // Вестник Академии наук Чеченской Республики. № 1 (44). 2019. С. 119—124.
  • Юбилей В. А. Снытко // Известия Русского географического общества. 2019. Т. 151. № 3. С. 102—103.