Перайсці да зместу

Ванда Лявіцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванда Лявіцкая
Ванда Лявіцкая
Ванда Лявіцкая
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Вясёлка[1] і Адам Шкіляр[1]
Дата нараджэння 25 верасня 1895(1895-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1968(1968-12-08) (73 гады)
Грамадзянства
Бацька Ядвігін Ш.
Маці Люцыя Аляксандраўна Лявіцкая[d]
Муж Язэп Юр’евіч Лёсік
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ванда Лявіцкая (па мужу Лёсік; 25 верасня 1895, Радашковічы, цяпер Маладзечанскі раён — 8 снежня 1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская пісьменніца, педагог.

Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшага пачатковага вучылішча ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзаменаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамендавала А. Пашкевіч (Цётка). Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.

  1. а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 5 красавіка 2024.
  • Саламевіч І. У. Лёсік (дзявочае Лявіцкая) Ванда Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Трус М. Эпісталярны канвалют: Ядвігін Ш. у сямейна-творчым інтэр’еры // Маладосць. ‒ 2024. ‒ № 3. ‒ С. 79‒88.
  • Трус М. Знічкі [Люцыя Лявіцкая і Ванда Лёсік — жонка і дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (1869—1922)] // Літаратура і мастацтва. ‒ 14.06.2024. — № 22 (5283). — С. 10.