З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вастрыца
Вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens ) Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Asperugo procumbens L.
Сінонімы
Asperugo alba Mazziari
Asperugo erecta I.Pop
Asperugo vulgaris Dum.Cours.
Asperugo vulgaris Bubani
Вастры́ца [3] (Asperugo ) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae ). Адзіны від — вастрыца распасцёртая [3] (Asperugo procumbens ).
Пашыраны ў Еўропе , Азіі , у Паўночнай Афрыцы , як занесеная расліна — у Паўночнай Амерыцы . На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўжынёю да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або ў 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак.
Лекавая (процізапаленчы і адхаркваючы сродак) расліна.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
Вастрыца : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)