Перайсці да зместу

Васіль Радзівонавіч Тарасенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Радзівонавіч Тарасенка
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1972(1972-12-07) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[1] (1947)
Альма-матар

Васіль Радзівонавіч Тара́сенка[2][3] (26 кастрычніка (7 лістапада) 1899, Пётркаў Трыбунальскі, цяпер Лодзінскае ваяводства, Польшча — 7 снежня 1972) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1947).

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут у 1922 годзе, у 1926 годзе — Смаленскі ўніверсітэт. У 1929—1941 гадах супрацоўнік Магілёўскага гістарычнага музея, выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1944 года навуковы супрацоўнік, у 1963—1966 гадах загадчык сектара археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей. Першы пачаў вывучаць старажытны Мінск, дзе адкрыў драўляную гарадскую забудову, вулічныя маставыя з бярвёнаў XI—XIII стагоддзяў, фундамент храма XII стагоддзя (гл. Мінскі храм). Выявіў шмат розных вырабаў гарадскіх рамеснікаў, у тым ліку залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Магілёве, Полацку, Ваўкавыску. Разам з А. М. Ляўданскім даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.

Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларуская ССР» (т.1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч.2, 1972) і інш.