Перайсці да зместу

Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці»
Арыгінальная
назва
руск.: Вести Института предпринимательской деятельности
Тып навуковы часопіс[d]
Выдавец Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Краіна
Галоўны рэдактар Віктар Леанідавіч Цыбоўскі
Заснавана 20 лістапада 2009
Тэматыка эканоміка
Мова руская, беларуская і англійская
ISSN 2079-0945

Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (руск.: Вести Института предпринимательской деятельности) — беларускі навукова-практычны часопіс, які выдаваўся ў 2009—2024 гадах і з'яўляўся перыядычным выданнем Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

У часопісе публікавалісь матэрыялы навуковых даследаванняў у сферы эканомікі, а таксама ў іншых галінах, звязаных тым ці іншым чынам з гаспадарчай дзейнасцю, якія маюць тэарэтычную ці практычную значнасць.

Часопіс быў зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 20 лістапада 2009 года і ўнесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў масавай інфармацыі пад нумарам 789. Міжнародны стандартны серыяльны нумар ISSN 2079-0945. Заснавальнікам часопіса з'яўляецца ўстановы адукацыі "Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці".

Часопіс выдаваўся 2 разы ў год, з'яўляўся навукова-практычным перыядычным рэдагуемым друкаваным выданнем, у якім могуць публікавацца матэрыялы на рускай, беларускай і англійскай мовах. Ганарары аўтарам артыкулаў не выплочваюцца. Плата за публікацыю артыкулаў з аўтараў не спаганяецца.

Часопіс меў рэдакцыйную калегію, члены якой з'яўляліся спецыялістамі ў галінах ведаў, якія адпавядаюць тэматыцы часопіса, і маюць вучоныя ступені дактароў і кандыдатаў навук. Галоўны рэдактар часопіса — Віктар Леанідавіч Цыбоўскі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса — Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч, навуковы рэдактар часопіса — Юрый Леанідавіч Сівакоў.

Часопіс быў уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па эканамічных навуках.

Публікацыя часопіса спынена ў 2024 годзе па прычыне ліквідацыі выдаўца — Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.