Перайсці да зместу

Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч
Дата нараджэння 6 снежня 1950(1950-12-06) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2001) і кандыдат тэхнічных навук (1982)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2003)
Альма-матар
Узнагароды

Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч (нар. 6 снежня 1950, Рамны, Украіна) — беларускі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1973 годзе па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка». У 1975—1978 гадах навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэхнічная кібернетыка і тэорыя інфармацыі».

У 1982 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Адаптыўныя працэдуры ацэньвання параметраў у задачах ідэнтыфікацыі». У 1985 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта па кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі.

21 верасня 2001 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Эканаметрычнае мадэляванне і аналіз няўстойлівых сацыяльна-эканамічных працэсаў пераходнага перыяду» па спецыяльнасці «Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі». У 2003 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1973—1975 гадах працаваў інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1985 гадах працаваў на кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі БДУ на пасадах асістэнта, а пасля абароны кандыдацкай дыссертацыі — дацэнта. У 1985—1988 гадах таксама працаваў у Алжырскім нацыянальным інстытуце планавання і статыстыкі (Алжыр). У 1988—1995 гадах займаў пасаду дацэнта кафедры матэматычнага мадэлявання БДУ. У 1995—2001 гадах працаваў у Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску на пасадах дэкана ўлікова-эканамічнага факультэта (1995—1997), прарэктара па навуковай рабоце і загадчыка кафедры статыстыкі (1997—2001). У 2001—2008 гадах займаў пасаду прарэктара па навуковай працы і міжнародных сувязях Мінскага інстытута кіравання. У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду прарэктара па навуковай працы і інавацыях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля працаваў дэканам факультэта бізнесу, загадчыкам кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама супрацоўнічаў з Інстытутам прадпрымальніцкай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя інтарэсы: пытанні эканаметрычнага мадэлявання і прагназавання сацыяльна-эканамічных з’яў і працэсаў, распрацоўка матэматычных індыкатараў дынамікі макраэканамічных працэсаў. З’яўляецца экспертам у галіне эканаметрычнага мадэлявання і прагназавання сацыяльна-эканамічных з’яў і працэсаў.

Сябар рэдакцыйных калегій шматлікіх навуковых выданняў, навуковых часопісаў і сборнікаў. Прыняў удзел больш чым у 120 навуковых канферэнцыях. Апублікаваў звыш 300 навуковых і навукова-метадычных работ. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук, кіруе навуковай працай аспірантаў.

Уваходзіць у склад саветаў па абароне дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Сябар Беларускай статыстычнай асацыяцыі.