Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Установа адукацыі "Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці" (УА "ІПД") | |
| |
Міжнародная назва: | Institute of Entrepreneurial Activity |
---|---|
Заснаваны: | 1992 |
Рэктар: | Цыбоўскі Віктар Леанідавіч |
Метро: | Пралетарская |
Юрыдычны адрас: | вул. Серафімовіча 11, 220033 г. Мінск |
Сайт: | uoipd.by |
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД) — беларуская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Серафімовіча, 11.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Інстытут заснаваны ў 1992 годзе рашэннем савета народных дэпутатаў Ленінскага раёна г. Мінска (пратакол № 14 ад 14.07.1992), згодна ініцыятывы акадэміка Сяргея Сяргеявіча Атаева[1]. У 2004 годзе вну атрымала назву «Прыватная ўстанова адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»».
Да 2011 года Інстытут займаў два будынкі: акрамя асноўнага на вул. Серафімовіча, 11, заняткі праводзіліся на вул. Пляханава, 8 у будынку былога дзіцячага сада.
На пачатак 2018 года структура Інстутута складалася з аднаго факультэта «Факультэт эканомікі і бізнеса», ў склад яго ўваходзілі дзённае і завочнае аддзяленні і 3 кафедр: агульнанавуковых дысцыплін, эканомікі і кіравання, камерцыйнай дзейнасці[2].
Знакамітыя асобы ІПД[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Атаеў — беларускі акадэмік, заснавальнік вну;
- Міхаіл Грабоўскі — беларускі хакеіст — выпускнік 2012 года[3].
Выданні ІПД[правіць | правіць зыходнік]
- Часопіс «Весткі ІПД», навукова-практычнае выданне, якое публікуецца ў чэрвені і снежні кожнага года;
- студэнцкая газета «World of Wisdom», выдаецца як альманах;
- зборнік навуковых артыкулаў «Эканоміка і прадпрымальніцтва[1]», выдаецца штогод.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- З 6-га паверха і вышэй з тылавых вокнаў Інстытута можна бачыць Нацыянальную бібліятэку.
- Студэнты ІПД прыймалі ўдзел у стварэнні зборніка дакументаў па гісторыі ЗША ў беларускім перакладзе[4].
Пазітыўныя і негатыўныя водгукі аб ІПД[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 г. шэраг студэнтаў Інстытута правяліі ан-лайн дыскусію УКантакце аб тым, чым ім падабаецца і чым не падабаецца ІПД[2]. У асноўным крытыкаваліся тэхнічныя нязручнасці: марудны інтэрнет, праблемы з ліфтам. Адносіны да супрацоўнікаў і студэнтаў былі неадназначнымі і месцамі суб'ектыўнымі.
31 кастрычніка 2013 г. рэктар Інстытута Цыбоўскі В.Л. быў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі[3]". Акрамя гэтага, ўласна Інстытут мае шэраг ліцэнзій і сертыфікатаў, якія свадчаць аб адпаведнасці працы вну дзяржстандартам Беларусі.
З другога боку ў Сеціве кіраўніцва Інстытута крытыкуецца за аўтарытарны падыход да выкладчыкаў[5].
Зноскі
- ↑ История Института // Официальный сайт ИПД
- ↑ Факультеты// Официальный сайт ИПД
- ↑ Хакей. Міхаіл Грабоўскі: другая вышэйшая!//Прессбол
- ↑ Гісторыя ЗША ў дакументах
- ↑ Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г.//Блог Андрэя Берастоўскага
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт Інстытута;
- Старонка Інстытута УКантакце;
- Старонка кафедры тэорыі і практыкі перакладу з заданнямі для студэнтаў-завочнікаў;
- ІПД на фотаграфіях вуліцы Серафімовіча.