Перайсці да зместу

Юрый Леанідавіч Сівакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Леанідавіч Сівакоў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
8 лютага 1999 21 красавіка 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Валянцін Агалец
Пераемнік Уладзімір Навумаў
Сцяг Міністр спорту і турызму Беларусі Сцяг
23 студзеня 2003 6 ліпеня 2005
Папярэднік Яўген Ворсін
Пераемнік Аляксандр Грыгараў

Нараджэнне 5 жніўня 1946(1946-08-05) (80 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды

Юрый Леанідавіч Сівакоў (нар. 5 жніўня 1946(1946-08-05), Кіраўскі раён[d], Прыморскі край) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1999—2000), Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003—2005), генерал-лейтэнант.

Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці РСФСР.

У 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 годзе — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 8 лютага 1999 года па 21 красавіка 2000 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 23 студзеня 2003 года па 6 ліпеня 2005 года — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Сівакоў уключаны у Чорны спіс Еўрасаюза, бо яго імя звязваюць са знікненнямі людзей у Беларусі  (руск.)[1][2]. Таксама Сівакоў знаходзіцца ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3], у санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4], Канады[5] і Швейцарыі[6].

Мае шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.

  1. Экс-глава МВД, который остался под санкциями ЕС: «Как к этому отношусь? Положительно» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
  2. Халип, Ирина. Тайна «расстрельного» пистолета. Бывший палач фактически обвинил высшее руководство Белоруссии в организации убийств политических оппонентов (руск.). Новая газета  (укр.) (19 лютага 2003). Праверана 8 верасня 2020.
  3. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  5. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
  6. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.