Востраў Гукера
Выгляд
Востраў Гукера | |
---|---|
руск. Остров Гукера | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 508 км² |
Найвышэйшы пункт | 576 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2010) |
Размяшчэнне | |
80°14′ пн. ш. 53°02′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Зямля Франца-Іосіфа |
Акваторыя | Паўночны ледавіты акіян |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Архангельская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́страў Гу́кера[1] (руск.: Остров Гукера) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на поўдні архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі.
Плошча каля каля 508 км². Вышыні да 576 м. Большая частка вострава Гукера пакрыта ледавікамі. На паўночным захадзе вострава — бухта Ціхая. У ёй у 1913—1914 гадах зімавала экспедыцыя Г. Я. Сядова, якая накіроўвалася да Паўночнага полюсу. Востраў адкрыты ў 1879 галандскай экспедыцыяй[2]. Названы ад імя англійскага батаніка Дж. Д. Гукера (англ.: Joseph Dalton Hooker).
30 жніўня 1929[3] года была заснавана палярная станцыя «Бухта Ціхая» (закансервавана ў 1959 годзе)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гу́кера во́страў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гу́кера о́стров // Т. 7. Гоголь — Дебит. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 440. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 349. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- Гу́кера о́стров // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 141. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Гу́кера // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 162. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гукера остров // Інфармацыйны партал Інстытута геаграфіі РАН (руск.)
- Фотобанк «ГеоФото» Архівавана 17 жніўня 2016. (руск.)
- Остров Гукера. Полярная станция «Бухта Тихая» // Национальный парк «Русская Арктика» (руск.)