Вуліца Чэрскага (Верхнядзвінск)
Вуліца Чэрскага Верхнядзвінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Верхнядзвінск |
Працягласць | 450[1] м |
Ранейшыя назвы | Жыгулёўская |
Назва ў гонар | Яна Чэрскага |
Паштовы індэкс | 211631 |
Нумары тэлефонаў | +3752151 |
Вуліца Чэрскага (трансліт.: vulica Čerskaha, руск.: улица Черского) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Названа ў гонар Яна Чэрскага — навукоўца, географа, геолага, даследчыка Сібіры, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які нарадзіўся ў фальварку Свольна недалёка ад Верхнядзвінска (тады — Дрысы). Папярэдняя назва — Жыгулёўская (па назве адной з вёсак у ваколіцах горада).
Пачынаецца ад вул. Савецкай каля будынка раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і пралягае з поўначы на поўдзень да скрыжавання з 1-м Полацкім завулкам. Працягласць вуліцы складае 450 метраў.
Левы (няцотны) бок вуліцы забудаваны шматкватэрнымі пяціпавярховымі цаглянымі дамамі, пабудаванымі ў сярэдзіне 1970-х гадоў, правы (цотны) бок вуліцы мае прыватную аднапавярховую забудову сядзібнага тыпу, якая сфармавалася пераважна ў 1960-я гады.
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя яслі-сад № 2 (вул. Чэрскага, 7)
- У другой палове 1980-х гадоў па адрасе вул. Чэрскага, 5 пачалі будаваць крыты гарадскі басейн, але з-за адсутнасці сродкаў будоўлю ў хуткім часе замарозілі. Праз два дзесяцігоддзі гарадскія ўлады бетонныя падмуркі басейна дэмантавалі і збудавалі на гэтым месцы газаразмеркавальную станцыю. Басейн усё ж пабудавалі, але на іншым месцы ў цэнтры горада.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе ў пачатку вуліцы да 160-годдзя з дня нараджэння Яна Чэрскага на будынку раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар земляка, чыім іменем названая вуліца. Але з часам дошка знікла.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Чэрскага