Перайсці да зместу

Вялікі Нікабар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Нікабар
англ. Great Nicobar, хіндзі बड़ा निकोबार, кар टोकिओंग लोंग
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча1 045,1 км²
Насельніцтва9 440 чал.
Шчыльнасць насельніцтва9,03 чал./км²
Размяшчэнне
07°00′00″ пн. ш. 93°50′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Вялікі Нікабар (Індыя)
Вялікі Нікабар
Вялікі Нікабар
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Нікаба́р (англ. Great Nicobar , нікабар. މަލިटोकिओंग लोंग) — востраў у Індыйскім акіяне, самы вялікі ў групе Нікабарскіх астравоў. Уваходзіць у склад саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча сушы — 1045,1 км². Насельніцтва (2001 г.) — 9440 чал. (пасля цунамі 2004 г. колькасць жыхароў скарацілася).

Да брытанскай каланізацыі ў 1869 г. востраў быў населены нікабарцамі, з якіх вылучаліся шампен, што жылі ва ўнутраных раёнах вострава. Пазней з’явіліся перасяленцы з Індыі, большасць з якіх паходзіць з Малабарскага ўзбярэжжа.

У 19421945 гг. акупаваны Японіяй.

У 1947 г. увайшоў у склад Індыі.

Моцна пацярпеў падчас цунамі 2004 г.

Востраў Вялікі Нікабар уяўляе сабою вяршыню падняцця акіянічнага хрыбта. Найвышэйшы пункт — 642 м. Раён знаходжання вострава адрозніваецца значнай сейсмічнай актыўнасцю. Большасць рэк маюць ухіл на поўдзень і паўднёвы захад.

Клімат субэкватарыяльны, ва ўзгорыстай частцы вострава — трапічны.

Узбярэжжа займаюць мангравыя лясы і пясчаныя пляжы. Ва ўнутраных раёнах пераважаюць вечназялёныя і лістападныя лясы, а таксама шырокія лугі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, яшчаркамі, чарапахамі, казуркамі. Многія мясцовыя віды — тутэйшыя эндэмікі.

85 % плошчы мае статус ахоўваемай прыроднай тэрыторыі.

Мыс Індыра — самы паўднёвы пункт Індыі. На ім размножваюцца марскія чарапахі.