Вялікі Трылесін
Выгляд
Вёска
Вялікі Трылесін
| ||||||||||||||||||||||
Вялі́кі Трыле́сін[1] (трансліт.: Vialiki Tryliesin, руск.: Великий Трилесин) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1577 годзе згадваецца як вёска Трылесін у складзе маёнтка Цяцерын у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па 1943 год у вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў[3].
У 1954—1960 гадах цэнтр Трылесінскага сельсавета[4]. Да 23 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск у гонар падпольшчыкаў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Людвіг Іванавіч Сяліцкі (1903—1977) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшы́ Трыле́сін
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 643
- ↑ Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі Трылесін