Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец
Поўнае імя | Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 лютага 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Мікашэвічы | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Вячаслаў Крывулец (нар. 27 лютага 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мікашэвічы».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу, дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА.
У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2019 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4]. 19 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда».
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў маі пакінуў каманду. Сезон 2021 пачаў у складзе салігорскага «Партызана». У першай палове 2022 года заставаўся ў камандзе, алне не выхадзіў на поле. У ліпені 2022 года перайшоў у «Бабоўню», а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Мікашэвічаў».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Шахцёр Салігорск | 20 | 0 | |
2014 | дубль | Шахцёр Салігорск | 22 | 3 | |
2017 | дубль | Шахцёр Салігорск | 29 | 7 | |
2018 | Д2 | Белшына | 23 | 3 | |
2019 (1) | Д1 | Тарпеда | 1 | 0 | |
2020 (1) | Д3 | Шахцёр Петрыкаў | 2 | 0 | |
2021 | Д3 | Партызан | 19 | 1 | |
2022 (1) | Д3 | Партызан | 0 | 0 | |
2022 (2) | Д3 | Бабоўня | 5 | 0 | |
2023 (1) | Д3 | Бабоўня | 3 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vyacheslav Krivulets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Профіль на афіцыйным сайце «Белшыны»
- ↑ "Белшина" подписала хавбека "Шахтера"
- ↑ Защитник "Белшины" пополнил ряды столичного "Торпедо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2022. Праверана 23 чэрвеня 2019.
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
- Ігракі ФК Партызан Салігорск
- Ігракі ФК Бабоўня
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы