Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў
Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў (29 сакавіка 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1974 годзе БПІ. 3 1974 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1988 галоўны архітэктар праектаў)[1]. Працуе ў інстытуце «Мінскграда».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя работы: будынак Мінскай бібліятэкі № 11 у жылым раёне Чыжоўка (1979; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), адміністрацыйны будынак рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення «Мінскэнерга» па вул. Аранскай (1980), відэакафэ «Дыялог» у мікрараёне Паўднёвы Захад 3 (1982), адміністрацыйны будынак рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення ДАІ на праспекце Дзяржынскага (1986), архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» (1985, усе ў сааўтарстве) у Мінску; мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны в. Літавец Дзяржынскага раёна (1988, у сааўтарстве)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982, з А. І. Чадовічам), 1-я прэмія ў рэспубліканскім конкурсе на эскіз-ідэю архітэктурна-скульптурнага комплексу «Мінск — горад-герой» (1983).
Зноскі
- ↑ а б Яўсееў Вячаслаў Яўгенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яўсееў Вячаслаў Яўгенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Евсеев Вячеслав Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграда
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска