Відэлец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відэлец

Відэ́лец — сталовы прыбор у выглядзе стрыжня з зубцамі.

Упершыню з'явіўся ў Візантыйскай імперыі ў XI ст. Спачатку меў толькі адзін зубец. У выніку крыжовых паходаў распаўсюдзіўся па Заходняй Еўропе, перадусім у Італіі. У Польшчы і ВКЛ відэлец пачаў пранікаць ад часоў Боны Сфорцы. Відэльцы XVIXVII ст. называліся грабкі, мелі адносна кароткія тронкі і два доўгія зубцы, спажываліся не як індывідуальная прылада, а толькі для накладання страў з мяса, птушкі і інш. з агульнага блюда (пасля чаго іх елі рукамі), пра што захавалася прыказка: “лыжка за халявай, а відэлец — на стале” (лыжку, у адрозненне ад відэльцу, шляхта насіла з сабой за халявай ботаў). Увядзенне відэльцу ў шырокі побыт, па-за Італіяй, заняло вельмі доўгі час: у Францыі відэлец з'явіўся толькі ў апошняй чвэрці XVI стагоддзя, пры Генрыху III Валуа (паводле адной з легенд, ён прывёз гэтую моду з Рэчы Паспалітай, дзе кароткі час быў каралём), у Расіі — з канца XVII ст. У Рэчы Паспалітай відэлец некалькі стагоддзяў заставаўся прэрагатывай найбольш заможных і адукаваных арыстакратаў; абавязковае забеспячэнне кожнага госця нажом і відэльцам пры каралеўскім двары звязваюць з Аўгустам II (сяр. XVIII ст.). У побыт абсалютнай большасці жыхароў Беларусі відэлец канчаткова ўвайшоў толькі ў 2-ой пал. XX ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]