Перайсці да зместу

Віктар Віктаравіч Траццякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Віктаравіч Траццякоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1946(1946-10-17)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, выкладчык універсітэта, скрыпач, музычны педагог
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Frédéric Bednarz[d]
Прэміі
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. І. Глінкі Russian Federation Presidential Certificate of Gratitude
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Віктаравіч Траццяко́ў[2] (нар. 17 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі скрыпач, педагог, дырыжор. Народны артыст СССР (1987).

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1946 года ў Краснаярску. Сын ваеннага музыканта. З 1956 года вучыўся ў МЦМШ у Ю. І. Янкялевіча, затым у МДК імя П. І. Чайкоўскага. У 1966 годзе выйграў першую прэмію Трэцяга Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага ў Маскве.

Як камерны музыка Траццякоў выступаў разам са С. Т. Рыхтэрам, М. Л. Растраповічам і іншымі выбітнымі музыкантамі, а таксама разам з Ю. А. Башметам, Н. Р. Гутман і В. П. Лабанавым ён стварыў фартэпіянны квартэт, з якім рэгулярна выступае ў сталіцах Еўропы. У 1986—1991 гадах Траццякоў быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра СССР, а ў 1986—1994 гадах старшынёй журы скрыпічнага Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.

З 1996 года Віктар Траццякоў — прафесар Кёльнскай Вышэйшай школы музыкі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Стадлер, Наталля Ліхапой, Іван Пачэкін, Ілля Калер і Данііл Аўстрых.

  1. Wiktor Wiktorowitsch Tretjakow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. БелЭн 2002.