Віталь Стахіевіч
Віталь Стахіевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Піяніст |
Інструменты | Фартэпіяна |
Жанры | Класічная музыка |
Супрацоўніцтва | Аркестр брусельскага опернага тэатра De Munt |
Лэйблы | Agora, EDS-Music |
stahievitch.com/belarusi… |
Віталь Стахіевіч (нарадзіўся 9 верасня 1980, Мінск) — беларускі піяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993—1999 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1999—2004 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў 2004—2007 гадах — у Амстэрдамскай кансерваторыі. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвежскага піяніста Хокана Аўстбё.
Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў у Вільнюсе, Антверпене (Бельгія), Таранта (Італія), Мар'янскіх Лазнях (Чэхія); дыпламант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрландах.
Двойчы браў удзел у Мінскім міжнародным конкурсе піяністаў. У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплом за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (Ганна Кароткіна. «Легенда пра караля Стаха»), падзяліўшы яго з двума іншымі ўдзельнікамі. У 2005 годзе прайшоў у фінал і атрымаў дыплом. Ад 2004 года стала жыве ў Нідэрландах[1].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на італьянскай фірме Agora з творамі Франца Шуберта:
- Экспромт, D964 №1
- 6 Музычных момантаў, D780
- Саната ля мінор, D784
Выконваў партыю фартэпіяна на кампакт-дыску De Sneeuwman, супольны запіс з Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.
У 2008 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на галандскай фірме EDS-Music з творамі Сяргея Пракоф'ева:
- Чацвёртая Саната, тв.29
- Шостая Саната, тв.82
- Сёмая Саната, тв.83
Канцэртнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Мексікі, Еўрапейскім фестывальным аркестрам (Бельгія) і Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.
Аснову рэпертуара Віталя Стахіевіча складаюць творы Шуберта, Шапена, Ліста, Пракоф'ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой.
Зноскі
- ↑ Піяніст Віталь Стахіевіч, які жыве ў Амстэрдаме: Тое, што ў нас маюць адзінкі, там маюць тысячы (28 кастрычніка 2013). Праверана 3 чэрвеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 19 мая 2007.
- — блог у «Жывым дзённіку»