Вітаўтас Мацкявічус
Вітаўтас Мацкявічус | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1991 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | мастак |
Вучоба | |
Узнагароды |
Вітаўтас Стасё Мацкя́вічус (літ.: Vytautas Mackevičius; 14 студзеня 1911, г. Шаўляй, Літва - 11 ліпеня 1991, Вільнюс, Літва) — літоўскі жывапісец. Народны мастак Літвы (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1935 годзе Каўнаскую мастацкую школу, у 1938—1939 гадах вучыўся ў Парыжы ў Ш. Герэна. З 1945 года выкладаў у Мастацкім інстытуце Літвы ў Вільнюсе, у 1953—1974 гадах рэктар.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (1983—1985), партрэты Б. Даўгувеціса, М. Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш. Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), палітычных карыкатур, плакатаў і інш.
Зноскі
- ↑ Vytautas Mackevičius // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Шаўляі
- Памерлі 11 ліпеня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Літвы
- Мастакі XX стагоддзя
- Выпускнікі Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя мастакі Літоўскай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
- Выкладчыкі Вільнюскай мастацкай акадэміі