Газіместан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Газіместан
42°41′26″ пн. ш. 21°07′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Aleksandar Deroko[d]
Вышыня 25 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік героям Косава поля 1389 г., узведзены ў часы Югаславіі.

Газіместан (сербск.: Газиместан) — назва помніка, прысвечанага бітве на Косавым полі. Размешчаны за 6-7 кіламетры на паўночны ўсход ад сапраўднага месца бітвы, за 5 кіламетраў на паўночны захад ад Прышціны, каля аўтамагістраллі ПрышцінаКосаўска-Мітравіца.

Помнік уяўляе сабой пабудову ў формах сярэдневяковай вежы, складзенай з рознакаляровых камянёў, на каменных плітах якой бронзавымі літарамі напісаны тэкст Косаўскай клятвы, дадзенай князем Лазарам перад бітвай. На вяршыні помніка знаходзіцца бронзавы барэльеф, які адлюстроўвае план-карту бітвы з яе апісаннем[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бітва на Косавым полі[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 1389 года войскі Атаманскай імперыі ў сваім заваяванні Балканаў сышліся з войскам сербскага альянсу, у які акрамя сербаў уваходзілі войскі Босніі, Албаніі і інш. Сербскімі войскамі камандаваў князь Лазар, турэцкімі — султан Мурад I.

Колькасць воінаў дакладна не вядома, паводле адных звестак у султана было 30 тыс. чалавек, а ў сербаў 15-20, паводле іншых да 300 і 80 тыс. адпаведна. Але вядома дакладна, што войскі султана пераўзыходзілі сербаў колькасна ў 1,5-3 разы. У пачатку бою султан быў забіты. Паводле некаторых звестак яго забіў серб Мілаш Абіліч, які, выдаўшы сябе за перабежчыка, пракраўся ў шацёр султана і закалоў таго нажом. Аднак адразу пасля гібелі султана турэцкая войска ўзначаліў яго сын Баязід. Армія сербаў была разбіта, Лазар схоплены і пакараны смерцю, а дачка Лазара Алівера адпраўлена ў гарэм султана. Сербы былі вымушаны плаціць даніну туркам і папаўняць атаманскую армію.

Пасля бітвы на Косавым полі Сербія ператварылася ў васала Атаманскай імперыі, а ў 1459 годзе была ўключана ў яе склад. Гэта першая бітва і цяпер адыгрывае значную ролю ў сербскім фальклоры, Лазар і Мілаш Абіліч шануюцца як святыя праваслаўнай царквой.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыял героям Косаўскай бітвы на Газіместане быў узведзены ўладамі Сербіі ў 1953 годзе[2] па праекце архітэктара Аляксандра Дарокі  (серб.)[1].

Пасля заканчэння косаўскага канфлікту 19981999 гадоў і ўводу ў Косава сіл KFOR пад камандаваннем НАТА і адміністрацыі ААН ён перайшоў пад ахову міжнароднага кантынгенту. У 1999 годзе косаўскія албанцы замінавалі мемарыяльны комплекс. Паводле паведамлення сербскіх ўлад, косаўскія албанцы вядуць на тэрыторыі комплексу незаконнае будаўніцтва і іншую незаконную дзейнасць[2].

У 2010 годзе сілы НАТА перадалі манумент пад ахову паліцыі непрызнанай Рэспублікі Косава. Сербскія ўлады былі абураны такім рашэннем, бо па-ранейшаму лічыць Косава сваёй паўднёвай правінцыяй. У афіцыйнай заяве сербскіх улад гаварылася, што ў мінулым сербскія помнікі не раз падвяргаліся нападам з «албанскіх экстрэмістаў, якія імкнуцца знішчыць усе сляды прысутнасці сербаў у Косаве»[3]. Міністэрства па справах Косава і Мятохіі ва ўрадзе Сербіі таксама адзначыла, што «шэраг актаў вандалізму, у выніку якіх сербскія помнікі і рэліквіі былі знішчаны ці апаганены, пачынаючы з 1999 года, не дае ніякіх гарантый таго, што Косаўская паліцэйская служба будзе іх абараняць і захоўваць»[2].

Зноскі

  1. а б Храмы Сербии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 9 кастрычніка 2015.
  2. а б в СПЦ беспокоит передача полиции Косово контроля над сербской святыней Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Cербский монумент переходит под контроль полиции Косова

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]