Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей
Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей | |
---|---|
англ.: The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes | |
Жанр | экранізацыя рамана[d], драматычны фільм, баявік[1] і прыгодніцкі фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Color Force[d], Good Universe[d] і Lions Gate Entertainment[d] |
Працягласць | 158 хв.[1] |
Бюджэт | 100 000 000 $ |
Зборы | 315 300 000 $[4][5][…] |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Год | 15 лістапада 2023[1], 17 лістапада 2023 і 16 лістапада 2023[2] |
IMDb | ID 10545296 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей» (англ.: The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes) — амерыканскі антыўтапічны фільм 2023 года рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса, заснаваны на рамане Сьюзен Колінз «Балада пра пеўчых птушак і змей ». Адаптацыяй кнігі для вялікага экрана займаліся сцэнарысты Майкл Леслі і Майкл Арнт . Галоўныя ролі выканалі Том Блайт , Рэйчэл Зеглер , Пітэр Дынклэйдж, Джэйсан Шварцман, Хантэр Шэфер , Джош Андрэс Рывера і Віёла Дэвіс.
Карціна з’яўляецца пятай часткай серыі фільмаў «Галодныя гульні », а менавіта — прыквелам да першай часткі франшызы . Фільм апавядае пра раннія гады і станаўленне будучага прэзідэнта і дыктатара Панэма — Карыялана Сноў. Падзеі адбываюцца неўзабаве пасля падаўлення Капітоліем мяцежных Дыстрыктаў. У наказанне за бунт вось ужо дзесяць гадоў у краіне ладзяцца так званыя Галодныя гульні. Раз у год з кожнага з дванаццаці Дыстрыктаў бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць. Маладому і амбітнаму капіталійцу Карыялану, чыя сям’я знаходзіцца ва ўпадку, дастаецца шанец прабіцца наверх. Але для гэтага яму трэба прайсці праз мноства выпрабаванняў і галоўнае ўсвядоміць, навошта дзяржаве такое дзіўнае і дзікае штогадовае відовішча.
Сусветная прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года[6]. 17 лістапада 2023 года карціна была выпушчана ў амерыканскі пракат кампаніяй «Lionsgate Films ». Пры бюджэце ў 100 мільёнаў долараў, у сусветным пракаце фільм сабраў 325,7 мільёна[7] і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Прадмова: Цёмныя дні
[правіць | правіць зыходнік]За тры гады да першых Галодных гульняў малады Карыялан Сноў разам са сваёй стрыечнай сястрой Тыгрыс блукае па зруйнаваных вуліцах Капітолія. Яны знаходзяць ежу, але натыкаюцца на шалёнага сабаку і вымушаны ўцякаць. Схаваўшыся за калонай, яны бачаць жудаснае відовішча: чалавек стаіць на каленях і адсякае трупу нагу. Калі Карыялан пытаецца ў Тыгрыс, навошта ён гэта робіць, яна адказвае, што яму хочацца есці. Брат з сястрой дабіраюцца дадому і застаюць там міратворцаў. Бабуля тлумачыць, што бацька Карыялана загінуў у пастцы паўстанцаў у лясах Дыстрыкта 12.
Частка I: Ментар
[правіць | правіць зыходнік]У Панэме падчас паўстання Дыстрыктаў гіне галава шляхетнага роду Сноў, генерал Крас. Праз трынаццаць гадоў васемнаццацігадовы сын Краса — Карыялан — рашае вярнуць працвітанне сваёй сям’і. Карыялан становіцца адным з дваццаці чатырох настаўнікаў на 10-х штогадовых Галодных гульнях. Каб павялічыць аўдыторыю гледачоў, стваральнік гульняў Каска Хайботам хоча засяродзіць увагу не на самой бойцы на арэне, а на асобах трыбутаў, каб гледачам было цікава за імі назіраць і хацелася за іх хварэць.
Карыялана прызначаюць ментарам дзяўчыны з Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд. Падчас Цырымоніі жніва Люсі Грэй захапляе гледачоў Капітолія: па дарозе на сцэну яна запіхвае дачцэ мэра змяю за каўнер, а затым, падняўшыся на сцэну, выконвае дзёрзкі спеў. Карыялан хоча, каб Люсі Грэй працягвала заваёўваць прыхільнасць гледачоў, бо найлепшаму настаўніку абяцаюць вялікае багацце. Ён з першых жа кроў пачынае заваёўваць давер дзяўчыны і дапамагае ёй заваяваць сімпатыі жыхароў Капітолія.
Карыялан прапануе галоўнай распарадчыцы гульняў, доктару Валумніі Гал, укараніць спонсарскую схему , якая дазваляе гледачам з Капітолія рабіць ахвяраванні ментарам, каб тыя маглі адпраўляць сваім трыбутам падарункі падчас гульняў. Карыялан усё больш збліжаецца з Люсі Грэй. Падчас экскурсіі па арэне дэтануе паўстанцкая бомба, мэта акцыі — разбурыць арэну. У выніку тэрарыстычнага акту гіне некалькі ментараў і трыбутаў. Люсі Грэй вырашае ўратаваць Карыялана з-пад абломкаў, ахвяруючы сваім шанцам уцячы. Ачуняўшы, Карыялан таемна перадае дзяўчыне пацучыны яд, каб пры магчымасці выкарыстаць на арэне.
Частка II: Прыз
[правіць | правіць зыходнік]Многія трыбуты гінуць у хаосе першых хвілін гульняў. Люсі Грэй выжывае ў крывавай бойні і разам з Джэсапам, хлопцам з яе дыстрыкта, ратуецца ў тунэлях пад арэнай, якія адкрыліся з-за тэракту. Праходзіць час, і ў Джэсапа пачынае праяўляцца шаленства – яго ўкусіў кажан яшчэ па дарозе ў Капітолій; Карыялан бачыць, што Джэсап непазбежна памрэ, і пераконвае яго ментарку паспрыяць яго хутчэйшай смерці, каб выратаваць Люсі Грэй. Багаты сябар Карыялана, Сеян Плінт, абураны жорсткасцю гульняў, пранікае на арэну, каб публічна аплакаць загінулага трыбута, свайго былога аднакласніка з Дыстрыкта 2. Доктар Гал у шаленстве наказвае Карыялану пайсці на арэну і вывесці Сеяна, пакуль яна прыпыніць трансляцыю. Пакуль Карыялан спрабуе пераканаць Сеяна пайсці з ім, на іх нападае група трыбутаў, і Карыялану даводзіцца забіць аднаго з іх.
Ранены падчас тэракту, у шпіталі памірае адзін з ментараў, сын прэзідэнта Панэма. У якасці помсты, Доктар Гал рашае выпусціць на арэну генетычна мадыфікаваных змей — каб загінулі ўсе. Карыялан, ведаючы, што змеі не нападаюць, калі чуюць знаёмы пах, перад адпраўкай змей таемна кладзе ў рэзервуар са змеямі хустку з пахам Люсі Грэй. Змеі забіваюць усіх трыбутаў на арэне, і тады Люсі Грэй пачынае спяваць — і змеі абвіваюць яе, але не кранаюць. Гал адмаўляецца абвясціць Люсі Грэй пераможцай, але гледачы Капітолія ціснуць на распарадчыцу гульняў, і ёй прыходзіцца здацца. Карыялан святкуе перамогу, але неўзабаве дырэктар Хайботам выклікае хлопца да сябе і выкрывае яго махлярства з пацучынай атрутай і хусткай. Ён прысуджае хлопца да дваццаці гадоў службы міратворцам у Дыстрыкце 8. Карыялан просіць адправіць яго ў Дванаццаты. Туды ж, у якасці пакарання, адпраўляюць і Сеяна.
Частка III: Міратворац
[правіць | правіць зыходнік]Апынуўшыся ў Дванаццатым, Карыялан і Сеян пачынаюць службу міратворцаў. Неўзабаве ў дыстрыкце адбываецца публічнае павешанне, дзе Карыялан з Сеянам ахоўваюць парадак. Пасля гэтага начальнік дазваляе міратворцам адпачыць на выходных, і яны адпраўляюцца ў мясцовы бар. Там Карыялан сустракае Люсі Грэй, якая выступае са спевамі перад публікай. Пазней яны сустракаюцца на прыродзе, І Люсі іграе песню «The Hanging Tree», якую толькі што напісала пад уражаннем нядаўняга павешання. Карыялан падслухоўвае, як Сеян дапамагае паўстанцам планаваць уцёкі з дыстрыкта. Ён выкарыстоўвае сойку, каб запісаць голас Сеяна, і адпраўляе запіс Валумніі Гал. Адной вечарам Карыялан застае Сеяна ў бары, як той размаўляе з групай людзей, што збіраюцца збегчы. Усчынаецца сварка, і Карыялан страляе ў Мэйфер, дачку мэра. Неўзабаве прыходзіць наказ павесіць Сеяна за здраду, Карыялан вымушаны і тут ахоўваць парадак. Пасля гэтага ён чакае, што хутка прыйдуць і за ім — і згаджаецца на пабег з Люсі Грэй.
У размове з Люсі Карыялан прагаварваецца, што забіў траіх. Кіруючыся на поўнач, Карыялан знаходзіць у хаціне на возеры зброю, якая магла б вывесці на яго. Калі Люсі Грэй знікае, Карыялан разумее, што яна пра ўсё здагадалася: што ён здаў свайго сябра, па сутнасці асудзіўшы яго на смерць. Карыялан у параноі пераследуе яе па лесе са стрэльбай. Ён знаходзіць хустку Люсі, але пад ёй апынаецца змяя, якая кусае Карыялана. Заўважыўшы нейкую постаць у кустах, ён думае, што гэта Люсі, і страляе. Аднак ён не даведваецца, ці патрапіў і ці была гэта яна. Карыялан вяртаецца ў Капітолій. Бацькі Сеяна, нічога не падазраючы, забяспечваюць яму месца ва ўніверсітэце. Карыялан наведвае Хайботама, які прызнаецца, што гульні — яго вынаходніцтва. Ён прыдумаў іх сп’яну і не прымаў усур’ёз, але Крас скраў гэтую ідэю і ўкараніў. Карыялан атручвае Хайботама, падсыпаўшы ў яго наркотыкі пацучыную атруту. Валумнія Гал вітае Сноў у Капітоліі — цяпер перад ім адкрываюцца ўсе магчымыя перспектывы.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Том Блайт — Карыялан Сноў
- Рэйчэл Зеглер — Люсі Грэй Бэйрд
- Джош Андрэс Рывера — Сеян Плінт
- Віёла Дэвіс — доктар Валумнія Гал
- Пітэр Дынклэйдж — дырэктар Каска Хайботам
- Джэйсан Шварцман — Лукрэцый «Шчасліўчык» Флікерман
- Хантэр Шэфер — Тыгрыс Сноў, сястра Карыялана
- Фіянула Флэнаган — Мадам Бабуля, бабуля Карыялана і Тыгрыс
- Бёрн Горман — камандзір Хоф, кіраўнік міратворцаў Дыстрыкта 12
- Эшлі Ляо — Клеменцыя Доўкоўт, ментар трыбута Дыстрыкта 11
- Макс Рафаэль — Фестус Крыд, ментар трыбута Дыстрыкта 4
- Зоі Рэнэ — Лісістрата Вікерс, ментар трыбута Дыстрыкта 12
- Аамер Хусейн — Фелікс Рэйвінсціл, ментар трыбута Дыстрыкта 11
- Лілі Марыя Купер — Арахна Крэйн, ментар трыбута Дыстрыкта 10
- Нік Бэнсан — Джэсап, трыбут Дыстрыкта 12
- Сафія Санчэс — Воўві, трыбут Дыстрыкта 8
- Дакота Шапіра — Білі Буры, былы каханы Люсі Грэй
- Ізабэль Джэспер Джонс — Мэйфэр Ліп, дачка мэра Дыстрыкта 12
- Джордж Сомнер — Спрус, паўстанец з Дыстрыкта 12
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2017 года генеральны дырэктар «Lionsgate » Джон Фелтхаймер выказаў зацікаўленасць у спін-офах серыі фільмаў «Галодныя гульні »[8].
Кастынг
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2022 года Том Блайт атрымаў ролю маладога прэзідэнта Сноў[9], а Рэйчэл Зеглер — ролю яго пратэжэ, трыбута ад Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд[10]. Першапачаткова Зеглер прапанавалі гэтую ролю ў студзені, але тады яна адмовілася, а затым перадумала[11]. У чэрвені 2022 года да акцёрскага складу далучыліся Джош Андрэс Рывера (які раней здымаўся разам з Зеглер у «Вестсайдскай гісторыі»)[12], Хантэр Шэфер[13] і Джэйсан Шварцман[14]. Пітэр Дынклэйдж быў абраны на ролю ў наступным месяцы[15]. На працягу чэрвеня і ліпеня таксама адбываўся кастынг шматлікіх трыбутаў і ментараў, герояў другога плана[16][17][18][19]. 15 жніўня 2022 года стала вядома, што Віёла Дэвіс атрымала ролю Валумніі Гал, галоўнага распарадчыка 10-х штогадовых Галодных гульняў[20]. 16 верасня 2022 года былі абвешчаны новыя папаўненні акцёрскага складу, у тым ліку Бёрн Горман і Фіянула Флэнаган[21].
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі пачаліся ва Уроцлаве, Польшча, 11 ліпеня 2022 года і скончыліся ў Берліне, Германія, 5 лістапада 2022 года[22][23]. Месцамі здымак сталі Помнік Бітве Народаў у Лейпцыгу[24] і Зала Стагоддзя ва Уроцлаве[25]. Некаторыя сцэны ў фільме былі таксама зняты ў ландшафтным парку «Дуйсбург-Норд » у Дуйсбургу ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі[26] і ў мясцовасці вакол Валбжыха (Польшча), у тым ліку ў Багушаў-Горцы. Сярод месцаў здымкаў фрагмент сцежкі да гары Хелмец і возера ў Гжэндах[27].
Маркетынг
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 2022 года выйшаў першы тызер фільма[28], а 27 красавіка 2023 года кампанія «Lionsgate» прадставіла афіцыйны трэйлер будучай карціны[29]. 20 верасня 2023 года выйшаў другі трэйлер[30].
30 кастрычніка 2023 года адносна фільма было прынята часовае пагадненне, каб акцёры маглі прасоўваць яго падчас забастоўкі SAG-AFTRA, паколькі «Lionsgate» не з’яўляецца часткай Альянсу прадзюсараў кіно і тэлебачання[31].
Рэліз
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года[6], прэм’ера ў BFI IMAX у Лондане прайшла 9 лістапада 2023 года[32]. У шырокі пракат карціна выйшла 16 лістапада ў Еўропе[33] і 17 лістапада ў ЗША[34].
Фільм сабраў у сусветным пракаце 325,7 мільёна долараў[7] і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Cast // The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes (2023) - Full Cast & Crew - IMDb
- ↑ https://www.the-numbers.com/movie/Hunger-Games-The-The-Ballad-of-Songbirds-and-Snakes-(2023)#tab=box-office
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/release/rl1262387969
- ↑ а б Ayomikun Adekaiyero. Rachel Zegler channeled Katniss Everdeen at the premiere of 'The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes.' Here are the 12 best red carpet photos. (англ.). Insider (6 лістапада 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ а б The Hunger Games: The Ballad of Songbirds & Snakes (2023) (англ.). The Numbers. Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Brent Lang. Lionsgate Chief Says 'Hunger Games,' 'Twilight' Have 'More Stories to Tell' (англ.). Variety (8 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018. Праверана 31 ліпеня 2021.
- ↑ Jen Juneau. The Hunger Games Prequel Casts Billy the Kid's Tom Blyth as a Young President Snow (англ.). People (16 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. Rachel Zegler To Play Lucy Gray Baird In Lionsgate's The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes (англ.). Deadline Hollywood (31 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2022. Праверана 31 мая 2022.
- ↑ Ryan Louis Mantilla. Rachel Zegler Reveals She Initially Turned Down 'The Ballad of Songbirds and Snakes' (англ.). Collider (29 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Josh Andres Rivera To Reteam With 'West Side Story' Star Rachel Zegler (англ.). Deadline Hollywood (15 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Justin Kroll. 'Euphoria's Hunter Schafer Latest To Join 'Hunger Games: Ballad Of The Songbirds And Snakes' (англ.). Deadline Hollywood (22 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
- ↑ Matt Grobar. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Jason Schwartzman Newest Addition To Lionsgate Prequel (англ.). Deadline Hollywood (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Justin Kroll. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Peter Dinklage To Co-Star In Lionsgate Prequel (англ.). Deadline Hollywood (18 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2022. Праверана 18 ліпеня 2022.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Here's The First Round Of Tributes & Mentors (англ.). Deadline Hollywood (14 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Here's The 2nd Round Of Tributes, Mentors & More (англ.). Deadline Hollywood (21 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Six Join Prequel's Growing Ensemble Of Tributes & Mentors (англ.). Deadline Hollywood (28 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Fourth Round Of Tributes & Mentors Counts Nine (англ.). Deadline Hollywood (6 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2022. Праверана 6 ліпеня 2022.
- ↑ Matt Grobar. 'The Hunger Games': Viola Davis Latest To Join Lionsgate Franchise's 'The Ballad Of Songbirds And Snakes' (англ.). Deadline Hollywood (15 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2022. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes' Rounds Out Cast With Fionnula Flanagan, 10 Others (англ.). Deadline Hollywood (16 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro, Dade Hayes. 'Hunger Games' Prequel To Start Production In First Half Of 2022, Lionsgate Film Boss Joe Drake Says (англ.). Deadline Hollywood (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 6 жніўня 2021.
- ↑ Stephanie Eckardt. Everything We Know About the Hunger Games Prequel (англ.). W (19 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ Emma Schmidt. Hollywooddreh am Völkerschlachtdenkmal (ням.). Leipziger Volkszeitung (5 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2023. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ Ola Gersz. W nowych "Igrzyskach śmierci" wystąpiła... Hala Stulecia z Wrocławia. Jest nie do poznania! (польск.). na:Temat (4 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 21 верасня 2023.
- ↑ Jory Aranda. Tribute von Panem: Neuer Trailer zeigt Hollywood in Duisburg (ням.). WAZ (3 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2023. Праверана 15 лістапада 2023.
- ↑ Propaganda Posters, The Hanging Tree, Peacekeeper Vehicles, Extras and More! Inside The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes Set In Germany and Poland - The Hunger Games News - Panem Propaganda (англ.). Panem Propaganda (2 верасня 2022). Праверана 10 снежня 2023.
- ↑ Brandon Choe. 'The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes': Lionsgate Releases Teaser For Trilogy's Prequel (англ.). Deadline Hollywood (5 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2022. Праверана 22 ліпеня 2022.
- ↑ Вышел официальный трейлер приквела «Голодных игр» с подзаголовком «Баллада о змеях и певчих птицах» (руск.). Kanobu.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
- ↑ ‘The Hunger Games’ Prequel ‘The Ballad Of Songbirds And Snakes’ Unveils New Trailer Teasing Rachel Zegler’s Fight For Survival – Update (англ.). Deadline Hollywood (20 верасня 2023).
- ↑ Ryan Gajewski. 'Hunger Games' Prequel Nabs SAG-AFTRA Interim Agreement (англ.). The Hollywood Reporter (30 кастрычніка 2023). Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Baz Bamigboye, Nancy Tartaglione. ‘The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes’ World Premieres As Team Optimistic For More Sequels (англ.). Deadline Hollywood (9 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Caio Coletti. Novo Jogos Vorazes tem Capital bem diferente: "É como a Berlim pós-2ª Guerra" (парт.). Omelete (13 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2023. Праверана 17 лістапада 2023.
- ↑ Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games' Prequel 'The Ballad Of Songbirds And Snakes' Gets 2023 Release Date – CinemaCon (англ.). Deadline Hollywood (28 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 18 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2023 года
- Фільмы ЗША 2023 года
- Фільмы-драмы 2023 года
- Фільмы-баевікі 2023 года
- Фільмы-трылеры 2023 года
- Навукова-фантастычныя фільмы 2023 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-баевікі ЗША
- Фільмы-трылеры ЗША
- Навукова-фантастычныя фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы
- Постапакаліптычныя фільмы
- Фільмы-антыўтопіі
- Фільмы-прыквелы
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы пра музыку і музыкантаў
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы Фрэнсіса Лоўрэнса
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард
- Фільмы Lionsgate Films
- Галодныя гульні (серыя фільмаў)