Ганс Вёльке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Ганс Вёльке
Агульная інфармацыя
Пол м
Нарадзіўся 18 лютага 1911(1911-02-18)
Памёр 22 сакавіка 1943(1943-03-22) (32 гады)
Пахаванне
Грамадзянства  Германская імперыя
 Германія
 Трэці рэйх
Рост 178 см
Вага 82 кг
Асабістыя рэкорды
Ядро 16,20 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Вёльке (ням.: Hans Otto Woellke; 1911 — 1943) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Алімпійскі чэмпіён (1936).

Заваяваў першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне[1], з-за чаго стаў героем нацысцкай прапаганды пра перавагу «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера, які запрасіў Вёльке ў асабістую ложу.

Ганс Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т. зв. паліцыю бяспекі СС, капітан (гаўптман) 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, камандзір роты. У сакавіку 1943 года з двума ўзводамі суправаджаў каманду, якая аднаўляла парушаную тэлефонную сувязь паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Аўтамабіль трапіў у засаду. У перастрэлцы непадалёку ад вёскі Хатынь Вёльке быў забіты партызанамі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі разам з яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.

Месцам яго пахавання лічацца знішчаныя нямецкія вайсковыя могілкі ў раёне лесапарка паміж тэрыторыяй квартала «Маяк Мінска» і ст.м. «Барысаўскі тракт» ў Мінску — заходні бок могілак, рад 22, магіла 28.

Зноскі

  1. Hans Woellke Архівавана 6 лютага 2013.