Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гг. пад Мінскам — зніклыя пахаванні салдат і афіцэраў Вермахта, пераважна загінулых у баявых дзеяннях супраць партызан і Чырвонай Арміі недалёка ад «Усходніх могілак», у лесапарку паміж кварталам «Маяк Мінска» і станцыяй метро «Барысаўскі тракт». Вядомы пад назвамі «Могілкі герояў» (Нeldenfriedhof) «Ганаровыя могілкі» (Ehrenfriedhof) і «Салдацкія могілкі» (Soldatenfriedhof)[1]. Плошча пахаванняў 4,3 га альбо менш[2].

Карта магчымай тэрыторыі могілак. 1. Чорная рамка: тэрыторыя могілак у межах лесапаркавага комплекса; 2. пр. Незалежнасці і ст. м. Усход; 3. аранжавая рамка: раён будаўніцтва «Маяка Мінска»; 4. чырвоная рамка: раён могілак, знішчаны падчас земляных работ у канцы 1980-х гг.; 5. блакітная рамка: магчымая тэрыторыя могілак, якая заходзіць на раён жылога будаўніцтва.

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнай інфармацыі пра гэтыя вайсковыя пахаванні мала, многія факты базіруюцца толькі на вусных сведчаннях. Адсутнічае шырокі доступ да дакументальнай інфармацыі пра іх тэрыторыю і пахаваных на іх людзях. Лічыцца, што ў гэтым раёне пахавана ад 2400[3] да 3000[4] чалавек з улікам пераноса сюды ў 1943 годзе рэшткаў каля 1200 чалавек з раёна Акадэміі навук.

Сярод іншых мог быць пахаваны забіты пад Хатынню нямецкі атлет Ганс Вёльке, бо на нямецкай старонцы Вікіпедыі пра Г. Вёльке без спасылкі на крыніцу сцвярджаецца, што месца яго пахавання — могілкі пад Мінскам ля Москаўэр штрасэ (Маскоўская шаша), заходні бок, рад 22, магіла 28[1], што практычна выключае іншыя варыянты нямецкіх вайсковых пахаванняў побач з сучасным праспектам Незалежнасці ў Мінску.

Лёс могілак пасля Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пахаванні праводзіліся ў перыяд з 28 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года, калі Мінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Ёсць інфармацыя, што сюды ў 1943 годзе перанеслі вайсковыя пахаванні з раёна Акадэміі навук і 1-й гарадской бальніцы Мінска. Паводле ўспамінаў аднаго з старажылаў, пахаванні былі знішчаны адразу пры аднаўленні савецкай улады: танкі Чырвонай Арміі прайшліся па магілах, на якіх пазней пасадзілі лес[5].

На працягу свайго існавання пахаванні пакутавалі ад марадзёраў. У канцы 1980-х гг. падчас пракладкі труб ля праспекта Леніна з боку лесапарка было раскідана мноства чалавечых касцей, якія доўга не прыбіралі[6]. Чалавечыя косці ля лесапарку і ў ім самім знаходзілі і раней. У 2011 годзе, пасля пачатку будаўніцтва «Маяка Мінска», адзін блогер з ліку амарскага руху некрапалістаў Беларусі знайшоў у лесапарку сляды дзейнасці «чорных капацеляў», у тым ліку кінутую галёначную костку чалавека[7]. Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра знаходжанне чалавечых касцей падчас будаўнічых работ на тэрыторыі комплекса «Маяк Мінска» і падчас будаўніцтва лініі метрапалітэна паміж ст. «Усход» і «Барысаўскі тракт» не апублікавана.

Перапахаванне астанкаў у ХХІ ст[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе Народны саюз Германіі па дагляду за воінскімі пахаваннямі разам з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь пачаў перапахаванне астанкаў салдат Верхмахта, а таксама вайскоўцаў армій саюзнікаў Германіі на зборныя могілкі. За цёплы перыяд года супрацоўнікі Народнага саюза і беларускія вайскоўцы эксгумавалі і перавезлі значную частку захаваўшыхся астанкаў з нямецкіх вайсковых могілак у Мінску на зборныя могілкі ў Беларусі. Да пачатку кастрычніка 2015 года рэшткі вайскоўцаў з пахаванняў бліжэй да мікрараёна «Маяк Мінска» былі вывезены на зборныя могілкі ля Бярозы[8][9][10].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]