Ганс Хрысціян Эрстэд
Ганс Хрысціян Эрстэд | |
---|---|
дацк.: Hans Christian Ørsted | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1777[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1851[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Inger Birgitte Ørsted[d] |
Дзеці | Karen Scharling[d] і Albert Nicolai Ørsted[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, фармацэўт |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | Універсітэт Капенгагена |
Навуковы кіраўнік | Jacob Baden[d] і Johann Wilhelm Ritter[d][5] |
Вядомыя вучні | Christopher Hansteen[d][6] і Carl Holten[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Хрысціян Эрстэд, таксама Ханс Крысціян Эрстэд[7] (дацк.: Hans Christian Ørsted, 14 жніўня 1777 — 9 сакавіка 1851) — дацкі навуковец, фізік, даследчык з’яў электрамагнетызму.
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 жніўня 1777 г. у маленькім гарадку Рудкёбінге, размешчаным на дацкім востраве Лангелан. Яго бацька быў аптэкарам, грошай у сям’і не было. Пачатковую адукацыю браты Ханс Крысціян і Андэрс атрымлівалі дзе прыйдзецца: гарадскі цырульнік вучыў іх нямецкай, яго жонка — дацкай; пастар маленькай царквы навучыў іх правілам граматыкі, пазнаёміў з гісторыяй і літаратурай; каморнік навучыў складанню і адніманню, а прыезджы студэнт упершыню распавёў ім аб уласцівасцях мінералаў.
З 12 гадоў Ханс дапамагае свайму бацьку ў аптэцы. Тут ён пачынае цікавіцца натуральнымі навукамі і вырашае паступаць ва ўніверсітэт.
Вучоба ў Капенгагенскім універсітэце
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт у сталіцы Даніі Капенгагене быў заснаваны яшчэ ў 1478 г., але агульнаадукацыйная культура яго была яшчэ вельмі нізкая. Дастаткова сказаць, што з пачатку XVIII стагоддзя кафедра фізікі ў ім была ліквідаваная з той мэтай, каб узмацніць курс багаслоўя.
У 1794 г. (17 гадоў) Эрстэд у якасці абітурыента выязджае ў Капенгаген і цэлы год рыхтуецца да іспытаў, якія затым паспяхова вытрымлівае. Яго брат рушыў услед за ім у Капенгаген і вывучаў там юрыспрудэнцыю. Падчас вучобы Эрстэд займаецца практычна ўсімі магчымымі дысцыплінамі. Залатая медаль універсітэта была прысуджана яму за эсэ «Межы паэзіі і прозы».
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Эрстед, Ханс Кристиан(руск.) |
Зноскі
- ↑ а б Hans Christian Orsted // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hans Christian Ørsted // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Эрстед Ханс Кристиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Эрстед, Ганс Христиан // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 18, кн. 1, Мн., 2004, С. 154.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 154. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1777 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Даніі
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 1851 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Капенгагене
- Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Даніі
- Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння