Гарадзішча (Мядзельскі раён)
Вёска
Гарадзішча
| ||||||||||||||||||||||||
Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі Гарадзішча 1-е і Гарадзішча 2-е месца ў складзе Княгінінская воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 68 і 102 жыхары. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 32 двары, 172 жыхары. У 1931 г. 33 двары, 195 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Леніна. З 1964 г. у складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгаса «Восаўскі».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 175 жыхароў (1960)
- 38 двароў, 66 жыхароў (1997)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Жывёлагадоўчая ферма і магазін.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Арсенавіч Пашкевіч (1936—1972) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец, педагог.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Horodyszcze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 143.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадзішча (Мядзельскі раён)