Геза Гардані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геза Гардані
венг.: Gárdonyi Géza
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні венг.: Ziegler Géza
Псеўданімы Don Vigole, Göre Gábor, Mummery Róbert і Nemeskéry Sándor
Дата нараджэння 3 жніўня 1863(1863-08-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1922(1922-10-30)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці József Gárdonyi[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, драматург, паэт, primary school teacher, рэдактар
Мова твораў венгерская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
gardonyigeza.hu (венг.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ге́за Га́рдані (венг.: Gárdonyi Géza; 3 жніўня 1863, Аўстра-Венгрыя — 30 кастрычніка 1922, Эгер, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік і журналіст. Напісаў вялікую колькасць навуковых і мастацкіх прац. Больш за ўсё вядомы, як аўтар гістарычных раманаў, такіх як «Зоркі Эгера» і «Нябачны чалавек».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гардані быў сынам слесара з памесця арыстакратаў ва ўсходняй Венгрыі. Ён скончыў настаўніцкі каледж і некаторы час працаваў настаўнікам і каталіцкім кантарам. Гардані ажаніўся з Марыяй Молнар у 1885 годзе, але шлюб апынуўся нешчаслівым і быў скасаваны ў 1892.

У сярэдзіне 80-х гадоў XIX стагоддзя Гардані пачаў пісаць артыкулы для часопісаў і газет. Яго першым поспехам былі сатырычныя навелы пра сельскае жыццё «Göre Gábor», ад якіх ён пазней адрокся. На пераломе стагоддзяў Гардані стаў выкарыстоўваць у сваіх творах гістарычныя тэмы, якія паслужылі асновай для серыі папулярных апавяданняў.

Гардані пераехаў у Эгер (сёння — паўночная Венгрыя) у 1897 годзе са сваёй маці і жыў там да сваёй смерці. Магіла Гезы Гардані знаходзіцца ў Эгерскай крэпасці; на ёй напісана: «Csak a teste» (Толькі яго цела). Дом, дзе Гардані жыў і дзе напісаў большасць сваіх вядомых прац, цяпер пераўтвораны ў музей.

Найбольш вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зоркі Эгера[правіць | правіць зыходнік]

Адно з найбольш вядомых твораў Гардані — «Egri csillagok» — было ўпершыню апублікавана ў 1899 годзе. Літаратурна назва перакладаецца, як «Зоркі Эгера». У кнізе распавядаецца пра знакамітую аблогу венгерскага горада Эгера турэцкімі войскамі Асманскай імперыі ў 1552 годзе. Сярод яго герояў знакаміты Балінт Цёрэк і Шэбешцьен Цінодзі, які знаходзіўся яго на службе. У 2002 годзе «Зоркі Эгера» былі названы «самай папулярным венгерскім раманам» гледачамі тэлеперадачы «Big Read» (у Венгрыі — «A Nagy Könyv»).

Нябачны чалавек[правіць | правіць зыходнік]

Па меркаванні некаторых людзей, лепшай працай Гардані варта лічыць кнігу «A láthatatlan ember», апублікаваную ў 1901 годзе. Гэта меркаванне абумоўлена тым, што гэта кніга (у адрозненне ад «Зорак Эгера») больш даступная не-венгерскім чытачам. У творы распавядаецца пра часы, калі жыў правадыр гунаў Атыла. Большая частка сюжэт распавядае пра візіт Візантыйскага дыпламата Прыска Панійскага ў стан Атылы. Герой рамана — малады Візантыйскі раб па імі Зэта, які закахаўся ў гунскую дзяўчыну. Зэта збягае і становіцца рабом гунаў, што дае яму надзею ажаніцца з каханай дзяўчынай. Таксама кніга ўключае драматычнае апісанне Бітвы пры Каталаўнскіх палях паміж гунамі і рымлянамі.

Абодва гэтыя раманы Гардані добра вядомыя ў Венгрыі, але сталі перакладаецца на іншыя мовы і шырока выдавацца за мяжой толькі ў другой палове XX стагоддзя.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Egri csillagok (Зоркі Эгера)
  • A láthatatlan ember (Нябачны чалавек)
  • Isten rabjai (Вязень Бога)
  • A lámpás (Лямпа)
  • A bor (Віно)
  • Ida regénye (Апавяданне Іды)
  • Hosszúhajú veszedelem (Доўгавалосы небяспечны чалавек)

Зноскі

  1. а б Géza Gárdonyi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Géza Gárdonyi // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Géza Gárdonyi // Goodreads — 2006. Праверана 26 верасня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]