Перайсці да зместу

Георгій Фёдаравіч Мірчынк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Фёдаравіч Мірчынк
Дата нараджэння 13 (25) красавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1942(1942-04-10) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Sofia Mirchink[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксей Паўлаў[d]
Вядомыя вучні Valerian Gromov[d], Iriva Ivanova[d], Alexander Moskvitin[d], Ksenia Nikiforova[d] і Eugene Shanzer[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі.

Паходзіў з сям’і педагога-асветніка лужычанскага паходжання. Скончыў (з залатым медалём) Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук  (руск.) у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта  (руск.) ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедры, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), Маскоўскай горнай акадэміі  (руск.) (1928), Межавага інстытута  (руск.), прафесар і загадчык кафедры Маскоўскага геолагавыведніцкага інстытута  (руск.) (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі Геалагічнага інстытута АН СССР  (руск.) (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі.

Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990.

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнемелавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавыя адклады Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследаваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду.

Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, У. В. Менер  (руск.), В. І. Громаў  (руск.), А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, перш за ўсё такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у тым ліку Усходняй Беларусі (1923, 1927), і міжнародная чацвярцічная карта Еўропы.

Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследаванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і россыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), Куйбышаўскага  (руск.) і Салікамскага гідравузлоў і інш.

Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследаванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш.

  • Ляўкоў Э. А. Мірчынк // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — С. 261. — 608 с.: іл., карты.
  • Гарецкий Р. Г. Предисловие // Академик Г. Ф. Мирчинк: Знаток истории Земли / Сост. Л. Н. Турбина; Под ред. Р. Г. Гарецкого. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0147-6.