Георгій Фёдаравіч Мірчынк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Фёдаравіч Мірчынк
Дата нараджэння 13 (25) красавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1942(1942-04-10) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alexei Petrovich Pavlov[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Георгій Фёдаравіч Мірчынк на Вікісховішчы

Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям'і педагога-асветніка, лужычанскага[1] паходжання. Скончыў (з залатым медалём) Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук(руск.) бел. у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта(руск.) бел. ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедрай, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), Маскоўскай горнай акадэміі(руск.) бел. (1928), Межавага інстытута(руск.) бел., прафесар і загадчык кафедры Маскоўскага геолагавыведніцкага інстытута(руск.) бел. (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі Геалагічнага інстытута АН СССР(руск.) бел. (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі.

Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнекрэйдавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавых адкладаў Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду.

Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, У. В. Менер(руск.) бел., В. І. Громаў(руск.) бел., А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, найперш, такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у т.л. Усходняй Беларусі (1923, 1927) і міжнароднай чацвярцічнай карты Еўропы

Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і росыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), Куйбышаўскага(руск.) бел. і Салікамскага гідравузлоў і інш.

Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш.

Зноскі

  1. Лужычане (лужыцкія сербы) каля Дрэздэна (Бауцэн ці Будашын)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляўкоў Э. А. Мірчынк // БелСЭ Т.7. — С. 261.
  • Гарецкий Р. Г. Предисловие // Академик Г. Ф. Мирчинк: Знаток истории Земли / Сост. Л. Н. Турбина; Под ред. Р. Г. Гарецкого. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0147-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]