Перайсці да зместу

Мікалай Міхайлавіч Страхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Страхаў
руск.: Николай Михайлович Страхов
Дата нараджэння 2 (15) красавіка 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1978(1978-07-13)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Мікалаевіч Страхаў[d]
Род дзейнасці навуковы работнік, геолаг
Навуковая сфера геалогія[2], геахімія[2] і літалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1934) і акадэмік АН СССР[d] (1963)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Vladimir Kholodov[d]
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Міхайлавіч Стра́хаў[5] (руск.: Николай Михайлович Страхов; 15 красавіка 1900 — 13 ліпеня 1978) — савецкі геолаг, літолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1934), акадэмік Акадэміі навук СССР (1953). Бацька савецкага вучонага У. М. Страхава.

Нарадзіўся ў горадзе Болхаў (Арлоўская вобласць Расіі) у сям’і настаўніка. У 1918—1919 гадах выкладаў на курсах чырвонаармейцаў, з 1919 года — у школе ў Болхаве[6]. У 1923 годзе паступіў на геолага-геафізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1928 годзе. У 1928—1929 гадах працаваў у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта, з 1934 года ў Геалагічным інстытуце Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1930—1944 гадах выкладаў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце і ў 1936—1937 гадах у Маскоўскім нафтавым інстытуце.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы М. М. Страхава прысвечаны праблемам ўтварэння асадкавых горных пародам і звязаным з імі карысным выкапням (жалезныя руды, солі, гаручыя сланцы). Развіў і абгрунтаваў параўнальна-літалагічны метад тлумачэння ўтварэння старажытных асадкавых адкладаў. Стварыў вучэнне пра тыпы літагенезу ў розных кліматычных зонах і аб стадыях пераўтварэнні ападкавага матэрыялу ў пароды. Распрацаваў важнейшыя палажэнні геахіміі асадкавага працэсу і разгледзеў яе эвалюцыю ў гісторыі Зямлі, тэорыю дыягенезу, галагенезу, гуміднага рудаўтварэння. Устанавіў заканамернасці ўтварэння жалезарудных, карбанатных і іншых фацый. Вывучыў ўплыў фізіка-геаграфічнага ўзаемадзеяння вадазбораў і вадаёмаў сцёку на размеркаванне элементаў у працэсах утварэння асадкавых парод.

Член Міжнароднай асацыяцыі па седыменталогіі з 1966 года[7].

Сярод апублікаванага:

  • Задачи и методы исторической геологии — М.-Л.: НКТП, 1932. — 146 стр.
  • Историческая геология [Текст] : Учебник для высших педагог. учеб. заведений : Утв. Всес. ком-том по делам высшей школы при СНК СССР. — 2-е изд., испр. и доп. — Москва : Учпедгиз, 1938 (Тип. «Кр. пролетарий»). — 500 с.: ил.; 27 см.
  • Геологическое строение и история развития Черного моря, М. ‒ Л., 1938 (разам з А. Д. Архангельскім)
  • Железорудные фации и их аналоги в истории Земли: опут историко-геологического анализа процесса осадконакопления / Л. В. Пустовалов. — М.: Издательство АН СССР, 1947. — 267 с. — 2000 экз.
  • Типы литогенеза и их эволюция в истории Земли. — М.: Госгеолтехиздат, 1963. — 535 с., 7 л. схем., карт.: ил., карт.; 27 см.
  • Развитие литогенетнческих идей в России и СССР — М., 1971.
  • Проблемы геохимии современного океанского литогенеза. — Москва: Наука, 1976. — 298 с.: ил.; 27 см. — (Труды/ АН СССР Геол. ин-т; Вып. 292)
  • Основы теории литогенеза. Том 1. Типы литогенеза и их размещение на поверхности Земли. — М.: Издательство АН СССР, 1960. — 212 с.
  • Основы теории литогенеза. Том 2. Закономерности состава и размещения гумидных отложений. — М.: Издательство АН СССР, 1960. — 574 с.
  • Основы теории литогенеза. Том 3. Закономерности состава и размещения аридных отложений. — М.: Издательство АН СССР, 1962. — 550 с.
  • Избранные труды. Общие проблемы геологии, литологии и геохимии / Н. М. Страхов; Академия наук СССР (АН СССР), Отделение геологии, геофизики и геохимии; авт. предисл. В. Н. Холодов. — Москва : Наука, 1983. — 639 с.: ил., карт., 1 л. портр. — Список трудов: с. 29—35.
Мемарыяльная дошка на будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве

У гонар М. М. Страхава названы гара ў Антарктыдзе, адзін з найбуйнейшых разломаў у прыэкватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна, мінерал «страхавіт»[8] з класа [[Сілікаты, від выкапнёвай фаўны[7], навукова-даследчае судна «Акадэмік Мікалай Страхаў» (руск.: «Академик Николай Страхов»).

На будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, У. В. Менера, П. М. Крапоткіна.

  1. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. http://letopis.msu.ru/peoples/8875 Праверана 27 мая 2023.
  4. Вялікая расійская энцыклапедыя — 1925.
  5. БелЭн 2002.
  6. Страхов Николай Михайлович // Lithology.ru (руск.) (Праверана 26 мая 2023)
  7. а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  8. Ильченко Е. В. ЭС: Н. М. Страхов // Летопись Московского университета (Праверана 26 мая 2023)