Георгій Фёдаравіч Юрчанка
Георгій Фёдаравіч Юрчанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2014 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Валянцiна Iванаўна Гатальская |
Дзеці | Вiкторыя, Мсцiслаў |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, парадыст, мовазнавец |
Мова твораў | беларуская |
Георгій Фёдаравіч Юрчанка (31 студзеня 1928, вёска Кудрычы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 лістапада 2014) — беларускі празаік, паэт-сатырык, парадыст, мовазнавец, літаратурны крытык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гродзеншчыне. У 1959 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[1] і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
З 1961 года — рэдактар, у 1962—1988 гадах загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка»[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў з 1959 года (воранаўская раённая газета «Путь социализма».)
Вядомы як парадыст, збіральнік народнай лексікі і дыялектнай фразеалогіі[1]. Выйшлі кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), навукова-папулярная праца «На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П. П. Кабекі» (1986), дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах — «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» (1988).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Фёдаравіч Юрчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Мовазнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі