Геральд Рыгоравіч Маньшын
Геральд Рыгоравіч Маньшын | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 2022 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1983) і доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Геральд Рыгоравіч Маньшын (5 жніўня 1938, п. Фрунзе, Слаўянасэрбскі раён, Луганская вобласць, Украіна — 13 жніўня 2022[1]) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, кіравання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961), працаваў на інжынерных пасадах Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.
З 1970 года вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР. З 1974 года загадчык лабараторыі эргатычных сістэм Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. З 2000 года загадчык лабараторыі Інстытута механікі і надзейнасці машын (з 2006 Аб’яднанага інстытута машынабудавання) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1985 года прафесар кафедры аўтаматычных сістэм МВІЗРУ СПА[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія СССР (1985) за працы ў галіне спецыяльнай кібернетыкі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), ордэнам Ламаносава (2007), медалямі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаванні па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных сістэм прысвечаны праблемам прафілактычнага кантролю, матэматычным мадэлям складаных сістэм, задачам папярэджання адмоваў тэхнікі і памылак чалавека-аператара. Вырашыў праблему кіравання сістэмамі машына-чалавек-асяроддзе. Выканаў цыкл работ па якаснай тэорыі машыннага праектавання складаных сістэм з улікам чалавечага фактару. Створаны высокаэфектыўныя кіруючыя комплексы, якія маюць важнае значэнне, праведзены іх выпрабаванні на практыцы. Распрацаваў асновы тэорыі забеспячэння якасці, надзейнасці, бяспекі сістэм чалавек-машына, стварыў эргатычнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэм, тэорыю аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны мабільныя шматфункцыянальныя машыны падвойнага прызначэння. Распрацаваў шэраг арыгінальных прыбораў, тэхнічных рашэнняў і сістэм кіравання, стварыў комплекс ДАСТаў у галіне спецыяльнай тэхнікі.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, звыш 100 сведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Статистическая оптимизация качества функционирования электронных систем. М., 1974 (совм. с В. А. Игнатовым).
- Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976.
- Надежность систем «человек-машина». Мн., 1985.
- Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С. В. Кирпичом).
- Современные контролирующие и управляющие средства и системы производственных информационных технологий. Мн., 2003 (в соавт.).
- Эргатика: Некоторые проблемы моделирования сложных человеко-машинных систем. Мн.: Амалфея, 2008 (совм. с В. А. Асановичем, А. Б. Пышкиным).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ма́ньшын Геральд Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маньшын Геральд Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профіль на сайце НАН Беларусі
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Кібернетыкі СССР
- Кібернетыкі Беларусі