Герб Буда-Кашалёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Буда-Кашалёва
Дэталі
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 4 чэрвеня 2002 

Герб Буда-Кашалёва — афіцыйны геральдычны сімвал горада Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня 2002 года № 86.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У іспанскім шчыце дзесяць роўнавялікіх перавязей зялёнага і чорнага колераў з правага верхняга ў левы ніжні вугал. У цэнтры выява залатога звана.

Залаты звон Буда-Кашалёва размешчаны на фоне чорна-зялёных перавязкаў, якія з’яўляюцца так званымі першараднымі геральдычнымі фігурамі і вельмі распаўсюджаны як у беларускай, так і міжнароднай геральдыцы.

Герб быў зацверджаны рашэннем Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў 27 снежня 2001 года № 58. Аўтар і мастак герба і сцяга М. М. Елінская[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі