Сцяг Буда-Кашалёва
Буда-Кашалёва | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 4 чэрвеня 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Буда-Кашалёва — сцяг горада Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2002 года № 86.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
На палотнішчы з суадносінамі бакоў 1:2 чаргуюцца трынаццаць роўнавялікіх перавязей зялёнага і чорнага колераў з левага верхняга ў правы ніжні вугал. У цэнтры правага боку палотнішча размешчана гербавая эмблема — выява звана жоўтага колеру.
Сцяг зацверджаны рашэннем Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў 27 снежня 2001 года № 58. Аўтар і мастак герба і сцяга М. М. Елінская[1].