Перайсці да зместу

Герб Дагестана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Дагестана
Дэталі
Суб’ект Дагестан
Зацверджаны 20 кастрычніка 1994
Заснаванне 20 кастрычніка 1994

Герб Дагестана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Дагестана. Прыняты Парламентам Рэспублікі 20 снежня 1994 года.

Герб Дагестана ўяўляе сабою круглы геральдычны шчыт белага колеру, у цэнтральнай частцы якога намаляваны залаты арол. Над ім размешчаны малюнак залатога сонца ў выглядзе дыска, абрамленага спіральным арнаментам. Ля аснавання шчыта размешчаныя бела-залатога колеру снежныя вяршыні гор, раўніна, мора і ў картушы — поціск рукі, абапал якога праходзіць геральдычная стужка з надпісам белымі літарамі «Рэспубліка Дагестан». У верхняй палове шчыт апраўлены залатой паласой, у ніжняй — двума арнаментальнымі кантами: злева — сінім, справа — чырвоным.

Герб Дагестана адлюстроўвае палітычнае, гісторыка-культурнае адзінства больш за 30 роднасных этнасаў, якія сфармаваліся на адносна невялікай тэрыторыі на Паўночным Каўказе.

Арол у міжнароднай сімволіцы азначае ўладу, вяршэнства, дзяржаўную празарлівасць. У народаў Дагестана ён адзін з найбольш ушанаваных прадстаўнікоў свету жывёлін, увасабленне незалежнасці і волі, мужнасці і адвагі, гонару і ўстойлівасці, цягавітасці. Ён знак лепшых рыс нацыянальнага характару дагестанцаў — нацыянальнага гонару, адкрытасці, міралюбнасці, гасціннасці. Гэтую жа ідэю выяўляе і ўзмацняе поціск рукі.

Сонца ў гербе рэспублікі ўвасабляе жыццё, крыніцу жыцця, жыццёвую сілу, святло, багацце, урадлівасць. У цэлым сонца выяўляе ідэю росквіту Дагестана. Залаты колер у гербе падкрэслівае ўладу, дзяржаўнасць.