Голашавіцы
Гістарычная вёска Голашавіцы* | |
---|---|
Holašovice Historical Village Reservation** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Чэхія |
Тып | |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 861 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1998 (22-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Голашавіцы (чэшск.: Holašovice, ням.: Hollschowitz) — узор традыцыйнай цэнтральнаеўрапейскай вёскі. Голашавіцы размешчаны ў 15 кіламетрах на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў, у аднайменнай абшчыне Паўднёвачэшскага края. У вёсцы прадстаўлена мноства сельскіх будынкаў XVIII—XIX стагоддзяў у стылі, вядомым як паўднёва-чэшскае народнае барока[1]. У 1998 годзе вёска была прызнана помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Чэхіі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах Голашавіцы ўпершыню згадваецца ў 1263 годзе. У 1291 годзе кароль Чэхіі Вацлаў II перадаў Голашавіцы (разам з іншымі) цыстэрцыянскаму кляштару ў Вішшы-Бродзе (раён Чэскі-Крумлаў). Вёска заставалася ў кляштарнай уласнасці да 1848 года[3].
Паміж 1520 і 1525 гадамі насельніцтва Голашавіцы былі цалкам знішчана эпідэміяй бубоннай чумы. У памяць пра гэту падзею ў паўночнай частцы паселішча быў усталяваны чумны слуп. Паводле кляштарных запісаў, з усіх жыхароў ацалелі ўсяго два чалавекі. Да 1530 года Голашавіцы пачынаюць засяляць перасяленцы з Аўстрыі і Баварыі, у выніку чаго вёска стала нямецкамоўнай вобласцю ў чэшскамоўнай краіне: да 1895 годзе ў Голашавіцах налічвалася 157 жыхароў нямецкага этнічнага паходжання і 19 чэшскага[3].
Пасля Другой сусветнай вайны дамы і фермы Голашавіцаў прыйшлі ў заняпад, а ў Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы наогул былі закінуты. З 1990 года вёска была адноўлена і заселена. У наш час у ёй налічваецца каля 140 жыхароў[4].
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]У Голашавіцах маецца тыповая для паўднёвачэшскіх вёсак плошча, акружаная каменнымі дварамі 28 хат аднолькавай канцэпцыі пачатку і сярэдзіны XIX стагоддзя. У цэнтры прамавугольнай плошчы (у даўжыню каля 200 м, у шырыню 70 м) размешчаны невялікі сажалка. Гэта плошча ўяўляе сабой адзін з найбольш захаваных комплексаў народнай архітэктуры вясковых пабудоў[5][6].
Зноскі
- ↑ Holašovice na webu Selské baroko (чэшск.).
- ↑ Holašovice Historical Village Reservation (англ.) на сайце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
- ↑ а б Holašovice (англ.) на сайце Průvodce po Česku.
- ↑ Informace o autenticitě památky zařazené do UNESCO Архівавана 20 ліпеня 2011. (чэшск.) на афіцыйным сайце Голашавіцаў.
- ↑ Голашавіцы (руск.) на сайце ceska-republika.ru.
- ↑ Голашавіцы — жамчужына паўднёва чэшскага сельскага барока (Паўднёвая Чэхія , Чэхія) (руск.) на сайце justit.ru.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Голашавіцы на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Архівавана 24 кастрычніка 2007. (чэшск.)
- Віртуальны тур