Граматыка італьянскай мовы
Граматыка італьянскай мовы выяўляе вялікае падабенства з іспанскай і французскай граматыкай, што тлумачыцца прыналежнасцю гэтых моваў да раманскай групы.
Назоўнік
[правіць | правіць зыходнік]Кожны назоўнік у італьянскай мове мае род (мужчынскі альбо жаночы) і лік (адзіночны альбо множны). Назоўнікі не змяняюцца па склонах, як у лаціне. Значэнні, якія ў іншых мовах перадаюцца з дапамогай скланення, у італьянскай выражаюцца з дапамогай прыназоўнікаў і змены артыкляў.
Асноўныя канчаткі назоўнікаў:
- м.р.: адз.л. -о, мн.л. -і (libro, librі)
- ____ адз.л. -е, мн.л. -і (fiore, fiori)
- ____ адз.л. -а, мн.л. -і (poeta, poeti)
- ж.р.: адз.л. -а, мн.л. -е (scala, scale)
- ____ адз.л. -е, мн.л. -і (luce, luci)
У італьянскай мове не змяняюцца назоўнікі, якія заканчваюцца на націскны галосны (la virtù / le virtù), на зычны (il bar / i bar), на ненаціскны -і (il bikini / i bikini, la crisi / le crisi), а таксама некаторыя іншыя назоўнікі, якія заканчваюцца на ненаціскны галосны (il boia / i boia, la moto / le moto).
Множны лік
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі правілаў утварэння множнага ліку назоўнікаў.
- Назоўнікі жаночага роду на -о - часцей за ўсё з'яўляюцца скарачэннямі, таму не змяняюцца: la radio - le radio.
- Назоўнікі на -cio і -gio заканчваюцца ў мн.л. на -ci і -gi.
- Назоўнікі на -co і -go у мн.л. заканчваюцца на -ci і -gi, калі апошнаяя літара асновы - галосная (l'amico, gli amici), альбо на -chi і -ghi, калі апошняя літара асновы - зычная (il fungo, i funghi).