Артыкль
Артыкль — гэта службовая часціна некаторых моў свету, «вызначальнік, які паказвае спецыфіку значэння словаспалучэнняў з назоўнікамі»[1]. Можа з’яўляцца азначальным, неазначальным ці частковым. Можа мець катэгорыі роду і склону. У многіх мовах артыкль ставіцца перад словаспалучэннем з назоўнікам, але ў некаторых іншых, напрыклад у балгарскай, ён ставіцца ў самім назоўніку ў форме суфікса. У розных мовах існуюць розныя правілы выкарыстання артыкляў з назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы. Напрыклад, правілы выкарыстання англійскага азначальнага артыкля the з уласнымі імёнамі звычайна не супадаюць з правіламі выкарыстання азначальных артыклей la i le французскай мовы ў адпаведных сітуацыях (напрыклад, англійская фраза the Saturday азначае «гэтая ці тая субота», а французская з такім жа артыклем le samedi перадае зусім іншы сэнс — «кожную суботу»).
Паколькі ў беларускай мове няма катэгорыі артыкляў, пры перакладзе на гэту мову артыклі звычайна апускаюць. Выключэнне складаюць пераклады ўстойлівых выразаў і сітуацыі, у якіх артыклі перадаюць важны сэнс (неазначальны — «адзін ці нейкі», азначальны — «гэты, той самы»).
Фраза Ich bin ein Berliner у прамове Кенэдзі
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што фраза Ich bin ein Berliner (я берлінец, я жыхар Берліна), якую двойчы выкарыстаў прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі ў сваёй прамове 26 чэрвеня 1963 г. у Заходнім Берліне, з’яўляецца памылковым перакладам аналагічнай англійскай фразы з адпаведным неазначальным артыклем I am a Berliner. Слова Berliner з неазначальным артыклем ein звычайна азначае від пірожнага. Але ёсць звесткі, што правілы нямецкай мовы дазваляюць перадаць з дапамогай ein Berliner сэнс, блізкі да англійскага a Berliner — адзін з жыхароў Берліна ці грамадзянін гэтага горада[2]. Немцы сустрэлі гэтую фразу апладысментамі, а не смехам, а гэта сведчыць, што яны добра разумелі сэнс і ніякай значнай нацягнутасці ў той фразе не было.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ WordWeb. Offline computer reference dictionary
- ↑ JFK: 'I Am a Jelly Donut' ('Ich bin ein Berliner') From the Mailbag By David Emer, About.com Guide Архівавана 14 мая 2013.