Губерні Фінляндыі
Да 1 студзеня 2010 года Фінляндыя падзялялася на 6 губерняў (фінск.: lääni - ляні шведск.: län).Губерні кіраваліся ўрадам, на чале якога знаходзіўся прызначаўшыся прэзідэнтам краіны губернатар. Максімальны срок, на працягу якога губернатар мог займаць свой пост - 8 гадоў. У 2010 былі цалкам ліквідаваны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад адміністрацыйнай рэформы 1997 года Фінляндыя падзялялася на 12 губерняў, якія захаваліся з часоў праведзенай Мікалаем I губерняў. Большая частка трынаццатай, Выбаргскай губерні была далучана да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн.
Пасля праведзенай у 1831 годзе Мікалаем I рэформыВялікае княства Фінляндскае падзялялася на 8 губеняў:
Губерня | Губернскі горад | Плошча, тыс. кm² | Насельніцтва, тыс. чал., 1905 |
---|---|---|---|
Аба-Б’ёрнеборгская губерня | Аба | 22,9 | 470 |
Вазаская губерня | Ваза / Нікаластайт | 38,3 | 479 |
Выбаргская губерня | Выбарг | 31,5 | 458 |
Куопіоская губерня | Куопіа | 35,6 | 319 |
Нюландская губерня | Гельсінгфорс | 11,1 | 327 |
Санкт-Міхельская губерня | Санкт-Міхель | 17,2 | 192 |
Тавастгуская губерня | Тавастгус | 18,0 | 317 |
Улеаборгская губерня | Улеаборг | 157,0 | 295 |
У 1918 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі, Аландскія астравыбылі выдзелены ў асобную губерню, якая атрымала аўтаномны статус у выніку аландскага крызіса ў 1921 годзе.
У 1921 годзе на набытай паводле Тартускага мірнага дагавора тэрыторыі была створана Печангская губерня, але ўжо 1 студзеня яна была ліквідавана і ўключана ў склад губерні Оўлу.
У 1938 годзе паўночная частка губерні оўлу былавыдзелена ў Лапландскую губерню. Пасля таго як большая частка Выбаргскай губерні ўключаючы губернскі горад, адышла да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн, на застаўшайся ў Фінляндыі частцы ў 1947 годзе была створана Губерня Кюмі.
У 1960 годзе былі створаны губерні Цэнтральная Фінляндыя (з частак Вазаскай, Міхельскай, Куапійскай губерняў і губерні Хяме) і Паўночная Карэлія (з часткі Куапійскай губерні).
У выніку рэформы 1997 года колькасць губерняў была скарочана да шасці: губерні Уўсімаа, Кюмі і паўднёвая частка губерні Хяме былі аб'яднаны ў губерню Паўднёвая Фінляндыя, губерні Ваза, Турку-Поры, Цэнтральная Фінляндыя і паўночная частка губерні Хяме ў губерню Заходняя Фінляндыя, а губерні Куопіа, Мікелі і Паўночная Карэлія ў губерню Усходняя Фінляндыя.
1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны. але было створана Агенцтва рэгіянальнага кіравання. Таксама захаваўся падзел Фінляндыі на вобласці.