Гусіна (вёска, Краснінскі раён)
Вёска
Гусіна
|
Гусіна[2] (руск.: Гу́сино) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гусінскага сельскага паселішча.
У вёсцы размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Смаленск — Орша.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з часоў Рэчы Паспалітай пад назвай Гусценіа[крыніца?]. У 1905 г. аб чыгуначнай станцыі Гусіна гаворыцца як аб вялікім перавалачным пункце дроў і лясных матэрыялаў (700 тыс. пудоў)[3]. Да 1917 г. належала да Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, развівалася як паселішча гандляроў і рамеснікаў пры чыгуначнай станцыі.
З 1919 года тэрыторыя ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1923 г. Гусіна — пасёлак гарадскога тыпу Смаленскага павета з насельніцтвам 546 чал., з іх 70 % насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці; рускай — 22 %, беларускай — 6 % і іншых — 2 %[3]. З 1929 г. паселішча ў складзе Краснінскага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[4]. У ліпені 1941 г. на поўдзень ад пасёлка савецкая 57-ая танкавая дывізія вяла абарончыя баі ля пераправы цераз Дняпро. У перыяд акупацыі дзейнічала падпольная група[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў — беларускі пісьменнік
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ а б в krasniy.admin-smolensk.ru
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.