Гэнічэск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Генічэск ці Гэнічэск[2] (укр.: Гені́чеськ) — горад у Херсонскай вобласці Украіны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на беразе Утлюцкага лімана і Генічэскага праліва. Разам з Арабацкай стрэлкай з’яўляецца марскім, кліматычным, часткова гразевым курортам.
Горад размешчаны на Прычарнаморскай нізіне ў паўночна-заходняй частцы ўзбярэжжа Азоўскага мора ў месцы зліцця паўночнага заканчэння Арабацкай стрэлкі з Тонкім пралівам, які злучае Утлюкскі ліман з Сівашам.
Горад абслугоўваецца двумя чыгуначнымі станцыямі — Новааляксееўка (вузлавая) і Генічэск (канцавая), паміж якімі курсуюць прыгарадныя электрацягнікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Генічэск» па змесце бліжэй за ўсё да цюркскага «тонкая вада». На тэрыторыі горада раней існавала ваеннае ўмацаванне часоў Крымскага ханства. Знакаміты турэцкі падарожнік Эвлія Чэлебі прысвяціў крэпасці Генічэска ў сваёй кнізе цэлы раздзел пад назвай «Пахвала прыгожаму замку Чэнішкэ», прысвечаную пабудаваным крымскім ханам у 1640 г. на паўночнай частцы Арабацкай стрэлкі ўмацаваных збудаванням з дашчатым дахам і металічнай брамай. У розных месцах ён называе крэпасць вежай. Лагічна выказаць здагадку, што і «замак Чэнішкэ» (перакладзена як «Генічэск») быў крэпасцю-вежай. На мацерыковым беразе праліва знаходзілася аднайменнае з крэпасцю і пралівам паселішча. Гэта пацвярджаецца картай Крыма, выдадзенай Я. Сандрартам ў 1687 г.
На мяжы XIX—XX ст. казённае сяло, пасёлак, мястэчка (з 1837 г.) і горад (з 1903 г.) Генічэск Мелітопальскага павета Таўрычаскай губерні славіўся рыбным, солевым і хлебным гандлем. У яго ваколіцах, у асноўным на паўвостраве Чонгар, вырошчвалася знакамітая пшаніца «арнаутка». Зерне ішло на экспарт. У порце швартаваліся суда з Англіі, Францыі і іншых краін.
З 30 сакавіка 1944 года ў складзе Херсонскай вобласці УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
27 лютага 2022 года Узброеныя сілы Расіі ўзялі Генічэск пад кантроль. Ад 5 кастрычніка горад афіцыйна ў складзе Расійскай Федэрацыі. Пасля адыходу расійскіх сіл з правабярэжжа Дняпра ў лістападзе 2022 года тут знаходзяцца асноўныя органы ўлады Херсонскай вобласці[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
8 615 | 14 420 | 20 031 | 21 990 | 23 289 | 21 793 | 19 869 |
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ісай Паўлавіч Казінец (1910—1942) — Герой Савецкага Саюза (1965).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гэнічэск