Гіяцынт Альхімовіч
Гіяцынт Альхімовіч | |
---|---|
польск.: Hiacynt Alchimowicz фр.: Hyacinthe Alchimowicz | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1841 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1916 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | класіцызм |
Уплыў | Канут Русецкі |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гіяцынт Альхімовіч (фр.: Hiacynt/Hyacinthe Alchimowicz; 1 верасня 1841, в. Дзембрава (Дубрава) Лідскага павета, цяпер Шчучынскі раён — пасля 1897, Францыя) — мастак.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, малодшы брат Казіміра Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленне Г. Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г., пасля паўстання эміграваў у Францыю, дзе жыў у Перпіньяне. Пазней пераехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Міхалам Андрыёлі.
У 1876 годзе ён быў прызначаны прафесарам малявання ў сярэдняй школе ў Перпіньяне, затым у прафесійна-тэхнічным вучылішчы і вышэйшай жаночай школе. За сваю працу ён быў узнагароджаны ў 1892 годзе французскім ордэнам «Officier d'Académie ».
Ён удзельнічаў у шматлікіх выстаўках жывапісу ў Францыі, дзе ён жыў да смерці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.