Давайн Джой Рэндальф
Выгляд
Давайн Джой Рэндальф (англ.: Da'Vine Joy Randolph; нар. 21 мая 1986[1], Філадэльфія, Пенсільванія) — амерыканская актрыса і спявачка. Атрымала вядомасць дзякуючы ролі Оды Мэй Браўн у брадвейскім мюзікле 2012 года «Прывід»[2], якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Тоні» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў мюзікле[3]. У 2023 годзе знялася ў фільме «Пакінутыя» ў ролі Мэры Лэм, за якую атрымала мноства ўзнагарод і намінацый, у тым ліку «Залаты глобус», «Оскар», «Выбар крытыкаў», Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША, Спадарожнік і BAFTA у намінацыі найлепшая жаночая роля другога плана.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Da'Vine Joy Randolph // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ‘Ghost The Musical:' Da'Vine Joy Randolph Tells How She Landed Starring Role . The Huffington Post (27 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 23 мая 2014.
- ↑ Da'Vine Joy Randolph . Internet Broadway Database. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2014. Праверана 23 мая 2014.