Пакінутыя (фільм, 2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПакінутыяM:
англ.: The Holdovers
Постар фільма
Жанр камедыйная драма[d] і калядны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Miramax[d]
Працягласць 133 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 10 лістапада 2023[1], 27 кастрычніка 2023[1], 13 снежня 2023 і 29 лютага 2024[2]
IMDb ID 14849194
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пакі́нутыя» (англ.: The Holdovers) — амерыканскі калядны камедыйна-драматычны фільм 2023 года рэжысёра Аляксандра Пейна па сцэнары Дэвіда Хэмінгсана.

Прэм’ера «Пакінутых» адбылася на 50-м кінафестывалі «Тэлурайд» 31 жніўня 2023 года. У пракат фільм быў выпушчаны 27 кастрычніка 2023 года.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі. «Пакінутыя» ўвайшлі ў дзясятку найлепшых фільмаў 2023 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва[3], а таксама атрымалі мноства іншых узнагарод, у тым ліку дзве прэміі на 81-й цырымоніі ўручэння прэмій «Залаты глобус» — найлепшы акцёр у камедыі або мюзікле (Пол Джамаці) і найлепшая актрыса другога плана (Давайн Джой Рэндальф)[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Снежань 1970 года. Вучні акадэміі Бартан, прэстыжнай закрытай школы для хлопчыкаў, раз’язджаюцца на калядныя канікулы, але некалькі няўдачнікаў, бацькі якіх не могуць ці не жадаюць іх забіраць, вымушаны застацца на кампусе. Даглядаць за хлопцамі прызначаны настаўнік гісторыі містэр Ханэм — прынцыповы прыхільнік строгіх педагагічных метадаў, і кухарка Мэры, якая смуткуе па загінуўшаму у В’етнаме сыну.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 5 лістапада 2023.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 8 лютага 2024.
  3. AFI AWARDS Event Honors the Year’s Best Motion Pictures and Television Programs. Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Праверана 20 лютага 2024.
  4. Winners and Nominees. Golden Globes. Праверана 20 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]