Кэтрын Зета-Джонс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кэтрын Зета-Джонс
Catherine Zeta-Jones
Catherine Zeta-Jones Feb05.jpg
Дата нараджэння: 25 верасня 1969(1969-09-25)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Муж: Майкл Дуглас
Дзеці: Carys Zeta[d]
Адукацыя:
Прафесія: актрыса
Кар'ера: 1990 — цяпер. час
Узнагароды: «Оскар» (2002)
BAFTA (2002)
IMDb: nm0001876
catherinezetajones.com
Commons-logo.svg Кэтрын Зета-Джонс на ВікіСховішчы

Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса.

Нарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар.

Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно.

Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць.

У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага».

Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden.

Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Легенда Зора (2005)
  • Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
  • Тэрмінал (2004)
  • Недапушчальная жорсткасць (2003)
  • Сіндбад: легенда сямі мораў (2003) (голас)
  • Чыкага (2002)
  • Трафік (2000)
  • Маска Зора (1998)
  • і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]