Перайсці да зместу

Далёкі Усход Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Далёкаўсходняя федэральная акруга

Далёкі Усход — усходняя частка Расіі, да якой адносяць вобласці басейнаў рэк, якія ўпадаюць у Ціхі акіян, а таксама востраў Сахалін, Курыльскія астравы, востраў Урангеля, Камандорскія і Шантарскія астравы.[1]

Насельніцтва — 6,3 млн чал. (каля 5 % насельніцтвы Расіі). Далёкі Усход — рэгіён з самым хуткім скарачэннем насельніцтва ў краіне: за перыяд 1991—2010 гг. насельніцтва паменшылася на 1,8 млн чалавек (22 %).[2]. Каэфіцыент прыросту насельніцтва на Далёкім Усходзе Расіі -4,1[3]: Прыморскі край -3,9, Рэспубліка Саха -1,8, Хабараўскі край -1,3, ЯАВ -0,7, Сахалін -7,8, Магаданская вобласць -17,3, Камчацкі край -6,2, Амурская вобласць -6, Чукотка -14,9. Пры захаванні гэтай тэндэнцыі Магадан застанецца без насельніцтва праз 57 гадоў, а Чукотка — праз 66 гадоў[3].

Плошча рэгіёна — 6169,3 тыс. км², ці каля 36 % тэрыторыі РФ. Геаграфічна, гістарычна і па актыўнасці міграцыі насельніцтва да Далёкага Усходу нярэдка адносяць Забайкалле.[4][5]

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

9 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі ўваходзяць у склад Далёкаўсходняй федэральнай акругі.

  1. Амурская вобласць
  2. Яўрэйская аўтаномная вобласць
  3. Камчацкі край
  4. Магаданская вобласць
  5. Прыморскі край
  6. Рэспубліка Саха (Якуція)
  7. Сахалінская вобласць
  8. Хабараўскі край
  9. Чукоцкая аўтаномная акруга

Якуція адміністрацыйна ўключана ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу РФ, хоць геаграфічна адносіцца да Усходняй Сібіры. Пры гэтым існуюць тэндэнцыі інтэграцыі Далёкага Усходу і Усходняй Сібіры ва ўзаемазлучаную адміністрацыйна-эканамічную структуру, прыкладам чаго можа служыць як федэральная праграма «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Далёкага Усходу і Забайкалля», так і занаванне сувязі сотавымі аператарамі, якія ўключаюць усе суб'екты федэрацыі ўсходней Іркуцкай вобласці ў зону «Далёкі Усход»[6].

Найбуйнейшыя населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]
Уладзівасток
Анадыр
Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 20 тысяч
паводле даных 2010—2013 года
Уладзівасток 625 868 Вялікі Камень 39 469
Хабараўск 593 894 Партызанск 38 356
Якуцк 303 007 Дальнегорск 36 817
Камсамольск-на-Амуры 257 751 Мірны 35 478
Благавешчанск 222 994 Лесазаводск 36 843
Южна-Сахалінск 209 192 Тында 35 410
Петрапаўлаўск-Камчацкі 179 800 Карсакаў 33 322
Находка 158 788 Холмск 30 143
Усурыйск 161 841 Савецкая Гавань 27 836
Арцём 102 757 Дальнерэчанск 27 604
Магадан 95 925 Шыманоўск 24 773
Бірабіджан 75 542 Ленск 24 700
Белагорск 68 371 Фокіна 32 100
Нерунгры 60 508 Аха 32 008
Свабодны 57 713 Вілючынск 22 486
Арсеньеў 55 823 Нікалаеўск-на-Амуры 22 752
Спаск-Дальні 43 605 Алдан 21 914
Амурск 43 466 Лучагорск 20 526
Ялізава 38 903 Райчыхінск 21 551

Зноскі