Даніла Парфіравіч Тамашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Парфіравіч Тамашоў
Род дзейнасці рэстаўратар, скрыпічны майстар
Дата нараджэння 23 снежня 1875(1875-12-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1926(1926-03-10)[1] (50 гадоў)
Грамадзянства

Даніла Парфіравіч Тамашо́ў[2] (23 снежня 1875, в. Палошкава, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 10 сакавіка 1926) — майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў.

З 1892 года вучыўся ў Кіеве, з 1896 года працаваў пад кіраўніцтвам А. Дзідло, вучня Ж. Б. Вільёма. З 1901 года самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 года — у Вялікім тэатры, кансерваторыі і іншых музычных установах Масквы.

Інструменты, вырабленыя Тамашовым, адзначаны ў 1911 годзе залатым медалём на выстаўцы ў Рыме. Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх музычных інструментаў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]